Створаны аргкамітэт

№ 45 (1275) 05.11.2016 - 11.11.2016 г

Створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў наступным годзе 3 верасня Дня беларускага пісьменства ў Полацку. Адпаведную пастанову 1 лістапада 2016 года прыняў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Згодна з дакументам, фінансаванне падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў Дня пісьменства даручана ажыццявіць за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў у рамках сродкаў, прадугледжаных дзяржаўным органам на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў, а таксама іншых крыніц.

Узначальвае аргкамітэт намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава. Намеснікамі старшыні аргкамітэта з’яўляюцца міністр інфармацыі Лілія Ананіч і старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў. У склад аргкамітэта ўвайшлі таксама прадстаўнікі кіраўніцтва міністэрстваў адукацыі, культуры, сувязі і інфарматызацыі, спорту і турызму, прадстаўнікі іншых міністэрстваў, ведамстваў і арганізацыйных структур. Сярод іх — намеснік міністра культуры Васіль Чэрнік.