Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“Анімаёўка”: ёсць і маладзее
Ужо заўтра ў Магілёве старшыня журы Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў “Анімаёўка”, заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі, прафесар Леанід Носыраў аб’явіць пераможцу форуму. 19-ы фестываль, які сабраў 381 карцін з 45 краін, сёлета ўрачыста распачаўся 28 кастрычніка, далучыўшыся да святкавання Міжнароднага дня анімацыі.
63875(2), або Сустрэчы каля падпіснога століка
У сераду Нацыянальны мастацкі музей краіны поўніўся наведвальнікамі: магчымасць дакрануцца да мастацтва без страты для ўласнай кішэні (акурат быў дзень бясплатнага наведвання) прыцягнула ўвагу найперш школьнікаў, студэнтаў, пенсіянераў. І ўвесь час працы ўстановы культуры супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Культура” і часопіса “Мастацтва” правялі ў яго фае і залах, гутарачы з патэнцыйнымі (і цяперашнімі) чытачамі, распавядаючы пра ўсе варыянты падпіскі на газету і часопіс. Дарэчы, падпісныя індэксы “К” — нязменныя: 63875 (для індывідуальных падпісчыкаў) і 638752 (для ведамасных).
Ньюсмейкер і міфы
Мінскі рыэлтар Аляксандр Гарашчэня са сваёй ацэнкай асобы і творчасці Рыгора Барадуліна стаў сапраўдным ньюсмейкерам кастрычніка. Маральную ацэнку ягонаму посту ўжо далі шматлікія карыстальнікі сеціва. Не выключана, што будзе ацэнка і юрыдычная.
Культурнае “поле цудаў”
Адзін каментатар на поўным сур’ёзе выказаў у СМІ цікавую думку. Аказваецца, даглядаць старыя могілкі трэба з той прычыны, што яны могуць стаць прывабнымі турыстычнымі аб’ектамі і прыносіць грошы. Безумоўна, гэта яўны “перагін”, але… што тут ні кажы, аднак эканамічны складнік усё часцей становіцца вызначальным, калі мы гаворым пра спадчыну, мастацтва і культуру ў цэлым. Настолькі часта, што ўсе іншыя матывацыі, апрача практычных, застаюцца па-за кадрам. Ідэалізм даўно не ў фаворы. А свядомасць, як вядома, у пэўнай меры вызначае быццё.
Трактоўка Еўрапеяды
Праз тры гады ў Мінску пройдуць Другія Еўрапейскія гульні. Рэгіянальныя алімпіяды (а менавіта так па аналогіі з алімпіядамі сусветнымі называюць Панамерыканскія, Панарабскія, Усеафрыканскія, Азіяцкія ды іншыя гульні) —- сусветны трэнд. Нават дзіўна, што Еўропа далучылася да яго толькі зараз. Дарэчы, бяруць удзел у Еўрапеядзе не толькі еўрапейскія краіны, але і такія, што геаграфічна толькі часткова адносяцца да Еўропы (Азербайджан, Турцыя), і нават цалкам азіяцкія (Казахстан, Грузія, Арменія, Кіпр, Ізраіль). Разам з Беларуссю на права правесці спаборніцтвы прэтэндавалі Нідэрланды, Вялікабрытанія, Расія, Турцыя, Польшча.
Алгарытмы музычных перакладаў
Апошнім часам Беларусь усё часцей пазіцыянуецца як цэнтр Еўропы. Як доказы згадваецца і геаграфічнае становішча нашай краіны, і яе гістарычнае мінулае. Беларускае ж мастацтва мы схільныя абмяжоўваць выключна нацыянальнымі складнікамі, не дбаючы пра тое, чым такі твор можа быць цікавым для іншых народаў. У выніку “цэнтр Еўропы” атрымліваецца нейкім адасобленым ад астатняга свету, з гэткім падзелам на “наша” і “еўрапейскае” — замест некаторых відавочных паралеляў паміж нацыянальным і замежным.
Газета “Культура” — для прафесіяналаў
Літаральна першы прыпынак на маршруце прынёс нам процьму прыемных сюрпрызаў. Усе іх можна аб’яднаць насценным дэвізам, які мы пабачылі ў кабінеце загадчыцы сельскага клуба Святланы Буймістравай. На аркушыку паперы раздрукавана: “Хто хоча — шукае магчымасці, хто не хоча — шукае прычыну”. Работнікі культуры Вялікай Машчаніцы паважаюць мудрага Сакрата. Мы — таксама. Гэта ж нібыта для творцаў выпакутавана: “Хто хоча зрушыць свет, няхай зрушыць сябе”. Вось і спрабуем гайдаць і гайдацца, гэтым разам — на Магілёўшчыне.
“І бетон пад нашымі нагамі….”
Прадмет цікавасці нямецкага мастака Мануэля Шродара — бетонныя руіны: Берлін, Мінск, Віцебск, Даўгаўпілс… Матэрыял, які быў створаны, каб замацаваць фундамент эпохі сацыялізму, сёння, нібы рэшткі шурпатага карабля, раскіданы па постсавецкай і еўрапейскай прасторы. Ці заўважаем мы, колькі шэрай каменнай масы пакінула вялікая “будоўля”? Састарэлыя і непатрэбныя канструкцыі, падмуркі, аздабленне, бетонныя каркасы і агароджы… — горад поўніцца “шкілетамі” збудаванняў, прызначэнне якіх сёння вызначыць ужо праблематычна. “Бетонная ілюзорнасць” — так называецца міжнародны праект Мануэля Шродара, у цэнтры якога бетон — як праваднік да былых утопій і сённяшніх рэфлексій. У Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва прадстаўлены персанальная работа нямецкага аўтара “Захоўвайце спакой! Гэта праслужыць цэлую вечнасць”, а таксама першая частка даследавання, зробленая разам з беларускімі мастакамі.
Зрэз культурных практык
У сярэдзіне кастрычніка на востраве Балі ў Рэспубліцы Інданэзія адбыўся Сусветны культурны форум — адна з найяскравых падзей у свеце ў сферы культуры. У рамках сумоўя ўпершыню прайшоў Міжнародны маладзёжны форум. Рэспубліку Беларусь у Інданэзіі прадстаўляў дырэктар мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”, выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, старшыня праўлення Мінскага абласнога аддзялення Беларускага фонда культуры Павел Сапоцька.
Музей: сучасныя правілы працы
Гутарка з генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея, заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь, старшынёй Канфедэрацыі творчых саюзаў краіны Уладзімірам ПРАКАПЦОВЫМ праходзіла за кубачкам асаблівай зялёнай гарбаты (як зазначыў герой артыкула, эксклюзіўны напой, падораны кітайскімі калегамі, у старадаўнія часы пілі 23 імператары Паднябеснай). Гэта быў той выпадак, калі журналісты не паспелі задаць усе пытанні, пазначаныя ў штодзённіках, бо размова часта перапынялася тэлефанаваннямі і справамі, якія патрабуюць неадкладнага ўмяшальніцтва — сапраўды, працоўны дзень Уладзіміра Іванавіча шчыльна распісаны, і знайсці ў ім вольную гадзіну надзвычай складана. І ўсё ж мы змаглі накідаць эскіз партрэта чалавека, які без астатку аддадзены сваёй справе.
Тры спробы напісаць пра фэст беларускага кіно
Шосты фестываль беларускага кіно “Бульбамуві”, які прайшоў сёлета з 21 па 23 кастрычніка ў сталічным арт-кінатэатры “Тытан”, пакінуў супярэчлівыя ўражанні. Форум, чыя высакародная місія — прамоцыя беларускага кіно, прадэманстраваў не толькі актуальны зрэз маладога айчыннага кінематографа, але спецыфіку лакальнага асяродку, у які аказаўся ўключаны. Фестываль, які першапачаткова распачынаўся ў Варшаве, а потым прыйшоў і ў Беларусь, сёлета ўпершыню вырашыў паказаць сваю праграму ў мінскім кінатэатры. У выніку тэст-драйва была згублена адна “Яечня…”, кінаальманах “Танатас і Эрас” і пэўная якасць паказаў фільмаў канкурсантаў. Засталіся (у маім варыянце) — постаць Максіма Жбанкова, выдатная дыскусія-сняданак “Новае беларускае кіно: рэанімацыя ці перазагрузка?” і фільм Віктара Красоўскага “Душы мёртвыя”, які ў выніку стаў пераможцам “Бульбамуві” ў катэгорыі ігравога кіно. Ці дастаткова гэтага? Як для каго.
“Лялькі — гэта нястрашна…”
Што аб’ядноўвае Уладзіміра Караткевіча і Аляксея Ляляўскага? Крытычнае ўспрыняцце працэсаў, якія адбываюцца ў грамадстве, глыбокае занурванне ў “паднаготную”, філасофскае абагульненне пабачанага, але перш за ўсё — іранічнае стаўленне да жыццёвых праяў. Верагодна, з-за такога супадзення светаадчування галоўны рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек і звярнуўся другі раз за тры гады да нацыянальнага класіка: услед за “Ладдзёй Роспачы” ў афішы з’явілася “Евангелле ад Іуды” паводле рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.
Шукайце мужчыну!
Вось і кастрычнік заканчваецца. І пісьмаў на адрас рэдакцыі паменела. Няўжо ўвосень скарацілася колькасць яркіх мерапрыемстваў? Каб знайсці таму катэгарычнае абвяржэнне, звязаўся па тэлефоне з Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкай.
Коласаўцы ў кіно
У Віцебскай абласной бібліятэцы імя Леніна адбылася творчая сустрэча з артыстамі-коласаўцамі Тамарай Скварцовай і Галінай Букацінай. Імпрэза прайшла ў даволі незвычайным ракурсе, выяўленым у назве: “Ад святла рампы да святла экрана”. Зазначу, гэта тэма — аб’ёмная і патрабуе асобнага грунтоўнага даследавання. Прынамсі, я не сустракаў у перыёдыцы альбо інтэрнэце багата матэрыялаў наконт вывучэння экраннага даробку майстроў віцебскай сцэны.
“Іншага лёсу я не жадаў…”
25 кастрычніка адзначылі 80-я ўгодкі народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР, кінарэжысёра і сцэнарыста Віктара Турава.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»