ПАЛАЖЭННЕ аб рэспубліканскім конкурсе на стварэнне п’ес і інсцэніровак літаратурных

№ 19 (837) 10.05.2008 - 16.05.2008 г

У мэтах павышэння ролі нацыянальнай драматургіі ў эстэтычным, маральным і патрыятычным выхаванні дзяцей і юнацтва, падтрымкі таленавітых драматургаў па стварэнні арыгінальных высокамастацкіх твораў, павышэнні ўзроўню тэатральных пастановак для дзяцей і юнацтва ў дзяржаўных тэатрах рэспублікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь праводзіць з 30 красавіка па 20 лістапада 2008 г. рэспубліканскі конкурс на стварэнне п’ес і інсцэніровак літаратурных твораў для дзяцей і юнацтва пад дэвізам “Планета дзяцінства”.

1. Заснавальнікамі рэспубліканскага конкурсу на стварэнне пес і інсцэніровак літаратурных твораў для дзяцей і юнацтва пад дэвізамПланета дзяцінства” (далейконкурс) зяўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная ўстановаРэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі”, грамадскія абяднанніБеларускі саюз тэатральных дзеячаў”, “Беларускі саюз тэатральна-мастацкіх крытыкаў”, “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (далейзаснавальнікі).2. Работу па арганізацыі, падрыхтоўцы і правядзенні конкурсу праводзіць арганізацыйны камітэт (далейаргкамітэт), склад якога зацвярджаецца загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (па ўзгадненні з зацікаўленымі) з ліку прадстаўнікоў заснавальнікаў конкурсу.3. Аргкамітэт вырашае фінансавыя і арганізацыйна-тэхнічныя пытанні, звязаныя з правядзеннем конкурсу, і падводзіць яго вынікі. Цэнтр беларускай драматургіі і рэжысуры дзяржаўнай установы Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі” (далейцэнтр) займаецца разглядам заявак на ўдзел у конкурсе і папярэднім адборам матэрыялаў.4. Заснавальнікі і аргкамітэт конкурсу ставяць сваёй мэтай садзейнічаць:павышэнню ролі нацыянальнай драматургіі ў эстэтычным, маральным, патрыятычным выхаванні дзяцей і юнацтва, захаванню і развіццю традыцый нацыянальнага тэатральнага мастацтва;стварэнню новых арыгінальных пес і інсцэніровак літаратурных твораў, якія ў мастацкай форме раскрываюць духоўны дзіцячы свет;

— выяўленню і ўвасабленню новых сцэнічных работ у дзяржаўных тэатрах рэспублікі;

— павышэнню мастацкага ўзроўню тэатральных пастановак.

5. Правядзенне конкурсу ставіць сваёй задачай прадоўжыць практыку сумеснай творчай працы драматургаў і дзяржаўных тэатраў у працэсе стварэння новых арыгінальных пастановак па тэме, заяўленай у конкурсе.

6. Конкурс праводзіцца ў перыяд з 30 красавіка па 20 лістапада 2008 г. у г. Мінску.

7. Падвядзенне вынікаў конкурсу праходзіць з 21 лістапада па 20 снежня 2008 г.

8. Абвяшчэнне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў ажыццяўляецца ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню тэатра.

9. Конкурс праводзіццапа наступных намінацыях: “Арыгінальная п’еса” (шматактовая і аднаактовая), “Інсцэніроўка” (шматактовая і аднаактовая).

10. Інфармацыя аб парадку правядзення конкурсу, умовах прадстаўлення матэрыялаў, заахвочванні ўдзельнікаў і яго выніках накіроўваецца аргкамітэтам у сродкі масавай інфармацыі.

11. Для ўдзелу ў конкурсе аўтары накіроўваюць у цэнтр на адрас: 220002, г. Мінск, вул. Крапоткіна, 44, з паметкай “На конкурс” наступныя матэрыялы:

— п’есы і (ці) інсцэніроўкі літаратурных твораў на беларускай ці рускай мове па тэме, заяўленай у конкурсе, у двух друкаваных экзэмплярах і электронную версію;

— кароткія звесткі пра сябе: год нараджэння, адукацыя, месца працы, хатні адрас, кантактны тэлефон, адрас электроннай пошты;

— абавязацельства, падпісанае аўтарам асабіста, па форме згодна з дадаткам.

11.1. Аб’ём прадстаўленых на конкурс матэрыялаў не павінен перавышаць 60 старонак тэксту.

11.2. Матэрыялы, прадстаўленыя на конкурс, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.

11.3. Конкурсныя матэрыялы прымаюцца да 20 лістапада 2008 г. Работы, прадстаўленыя на конкурс пазней пазначанага тэрміну, да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца. Дата прадстаўлення матэрыялаў, якія дасылаюцца па пошце, вызначаецца па паштовым штэмпелі адпраўшчыка.

12. Дасланыя на конкурс матэрыялы разглядае цэнтр, які адбірае матэрыялы па прынцыпе іх адпаведнасці ўмовам конкурсу і да 1 снежня 2008 г. Прадстаўляе іх журы конкурсу (далей — журы) для вызначэння пераможцаў.

13. Склад журы зацвярджаецца загадам Міністэрства культуры (па ўзгадненні з зацікаўленымі).

13.1. Праца журы арганізуецца ў форме пасяджэнняў. Месца і час правядзення пасяджэння журы вызначаюцца яго старшынёй.

13.2. Пасяджэнні журы лічацца правамоцнымі, калі на іх прысутнічае не менш за 2/3 яго спісачнага саставу. Члены журы прысутнічаюць на пасяджэннях журы без права замены.

13.3. Рашэнне журы прымаецца адкрытым галасаваннем і лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову членаў журы, якія прысутнічаюць на пасяджэнні. Пры роўным размеркаванні галасоў прымаецца рашэнне, за якое прагаласаваў на пасяджэнні старшыня журы.

13.4. Рашэнне журы афармляецца пратаколам, які падпісваецца на працягу дня, наступнага за днём правядзення пасяджэння журы, старшынёй і яго сакратаром. Рашэнне журы з’яўляецца адназначным і абскарджанню не падлягае.

14. Для пераможцаў конкурсу ўстанаўліваюцца наступныя мінімальныя грашовыя прэміі:

— у намінацыі “Арыгінальная п’еса” (шматактовая) для драматычных тэатраў:

у прозе: адна першая — 43 базавыя велічыні (далей — б.в.), адна другая — 35 б.в., адна трэцяя — 30 б.в.;

— у намінацыі “Арыгінальная п’еса” (шматактовая) для лялечных тэатраў:

у прозе: адна першая — 28 б.в., адна другая — 25 б.в., адна трэцяя — 20 б.в.;

— у намінацыі “Інсцэніроўка” (шматактовая) для драматычных тэатраў: адна першая — 11 б.в., адна другая — 9 б.в., адна трэцяя — 7 б.в.;

— у намінацыі “Інсцэніроўка” (шматактовая) для лялечных тэатраў: адна першая — 5 б.в., адна другая — 4 б.в., адна трэцяя — 3 б.в.

Пры ўстанаўленні памеру прэміі прымаецца ў разлік памер базавай велічыні, устаноўлены на дзень выплаты прэміі.

15. Па выніках конкурсу журы, пры неабходнасці, зыходзячы з творчага і мастацкага ўзроўню прадстаўленых работ на конкурс, можа перагледзець колькасць і памеры прэмій.

Аргкамітэт конкурсу пакідае за сабой права засноўваць дадатковыя формы заахвочвання ўдзельнікаў конкурсу.

16. Для ўзнагароджання ўдзельнікаў конкурсу могуць устанаўлівацца іншыя формы заахвочвання дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі, а таксама прыватнымі асобамі.

17. Выдаткі, непасрэдна звязаныя з арганізацыяй і правядзеннем конкурсу, уключаючы аплату работы членаў журы, ажыццяўляюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, выдзеленых Міністэрствам культуры на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў.

18. Для фінансавання конкурсу могуць быць выкарыстаны іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

19. У выпадку, калі пасля падвядзення вынікаў конкурсу будзе ўстаноўлена, што пры прадстаўленні матэрыялаў, пазначаных у пункце 4 дадзенага Палажэння, асобай, прызнанай пераможцам конкурсу, былі ўказаны недакладныя звесткі на прадстаўлены на конкурс твор, рашэнне журы аб прызнанні дадзенай асобы пераможцам анулюецца, а выплачаная ёй грашовая прэмія падлягае вяртанню ў поўным аб’ёме на працягу 10 дзён з моманту атрымання адпаведнага паведамлення аргкамітэташляхам пералічэння грашовых сродкаў на пазначаны ў дадзеным паведамленні разліковы кошт.

20. Правы на матэрыялы, пазначаныя журы на конкурсе, заснавальнікі могуць прапаноўваюць для пастаноўкі ў дзяржаўных тэатрах рэспублікі. Пры прыняцці рашэння аб пастаноўцы правы набываюцца Міністэрствам культуры ці дзяржаўнымі тэатрамі з выплатай адпаведнага ўзнагароджання аўтарам.

21. Камандзіровачныя, паштовыя і іншыя выдаткі ўдзельнікаў конкурсу аргкамітэт не аплачвае.