Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Алея народных
Халоднай раніцай 21 кастрычніка ўздоўж бульвара Мулявіна, які атачае Беларускую дзяржаўную філармонію, была закладзена Алея славы. Маладыя блакітныя ялінкі пасадзілі васямнаццаць асоб, уганараваных званнем народных артыстаў, дзеячаў датычных да музычных мастацтваў Беларусі, разам з прадстаўнікамі прадпрыемстваў Савецкага раёна сталіцы.
Скарына для тэатра
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання фіналістаў конкурсу па стварэнні твораў для драматычнага тэатра “Францыск Скарына і сучаснасць”. З 32 дасланых работ у шорт-ліст патрапіла сем, сярод аўтараў — прадстаўнікі Мінска, Брэста і Полацка. Трыумфатарам у намінацыі “Гістарычная п’еса” з творам “Францыск. Прыпавесць” стаў драматург, рэжысёр-пастаноўшчык Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы Цімафей Ільеўскі. Лепшым у намінацыі “Сучасная п’еса” названы Мікалай Рудкоўскі. Дарэчы, па адзначанай п’есе “Доктар свабодных навук” ужо ідуць фінальныя рэпетыцыі ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры. Сяргей Кавалёў з творам “Юдзіф” выйграў у намінацыі “Сцэнічная ідэя”. Зазначым, што яшчэ дзве намінацыі — “П’еса па матывах” і “Інсцэніроўка” — засталіся без пераможцаў. Грашовымі прэміямі фіналістаў забяспечыў суарганізатар конкурсу “Беларусбанк”. Дырэктар Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Уладзімір Карачэўскі запэўніў, што хутка свет пабачыць зборнік, у якім можна будзе прачытаць работы ўдзельнікаў.
Для сябе ж рупяцца…
У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі паказалі лепшыя работы рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці “АрхНавацыя — 2016”. Адразу скажу, што выстава вартая ўвагі, але яе назва ў нейкай ступені ўводзіць гледача ў зман. Слова “навацыя” з дарослага лексікону. Дзіцячыя практыкаванні пад гэта вызначэнне не трапляюць у прынцыпе. Тым больш, калі гаворка ідзе пра архітэктуру — сферу, дзе “новае слова” можна пачуць хіба раз на стагоддзе. Больш карэктным для вызначэння сутнасці конкурсу быў бы тэрмін “архітэктурныя фантазіі” .
Калі месца мастака займае аматар…
Яшчэ ў жніўні ў зале бібліятэкі Саюза архітэктараў Беларусі адбыўся “круглы стол” на тэму “Сінтэз мастацтваў у архітэктуры”. Як удзельнік гэтага сумоўя, як мастак і педагог я мушу падзяліцца сваімі, падкрэсліваю — асабістымі — меркаваннямі на згаданую тэму.
Перыяд шчырасці
У мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрылася выстава дыпломных работ “Крокі да майстэрства” навучэнцаў мастацкага аддзялення Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў спецыяльнасці “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”.
Беларускае ўварванне на заходнім медывал-фронце
Вось і завяршыўся амаль двухмесячны заакіянскі канцэртны ваяж гурта “Стары Ольса”. Пра яго вынікі і ўражанні ў адным з бліжэйшых нумароў “Культуры” паведаміць лідар калектыву Зміцер Сасноўскі, але спачатку мы раскажам вам пра некаторыя з апошніх выступаў каманды ў рамках тура па ЗША...
13/23: зрэз свайго на фоне замежнага
Беларуская праграма сёлетняга Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва “ТэАРТ” аказалася больш разгорнутай за міжнародную: 13 спектакляў з агульных 23-х. Але справа зусім не ў тым, ці “пераможа” наш шоу-кейс “Belarus open” замежныя паказы ў колькасных і асабліва якасных адносінах, а ў агульнай “упісанасці” нацыянальнага тэатральнага мастацтва ў еўрапейскія і сусветныя тэндэнцыі.
Агляд творчасці. Канвертаванай
Як і трэба было чакаць, леташнія прагнозы спраўдзіліся, і другі “Восеньскі салон з “Белгазпрамбанкам” поўнасцю адпавядае сутнасці — “выстава-продаж твораў маладых мастакоў”. Прычым узнікае ўражанне, нібы многія з твораў рабіліся адмыслова, каб быць прададзенымі. Смелыя ідэі або лёгкі эпатаж у некаторых з іх прысутнічаюць, ды…
Быццам захаванае для будучыні
Вяртанне Ларысы Журавовіч пасля вучобы ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце да роднага парога ў Бялынічы якраз і высветліла жыццёвую сцежку, напоўненую з дзяцінства разуменнем прыгажосці навакольнага свету, якая пануе па-над людзьмі і побытам, і якую мастачка лічыць крыніцай уласнага натхнення і творчасці, ствараючы сапраўдныя шэдэўры космасу беларускай глыбінкі.
“Філасофія дрэва”
Так называецца выстава скульптурных твораў Яўгена Барысенкі ў Светлагорскай карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава.
Ад Іркуцка да Прагі
Пішу гэтыя радкі, а за акенцам свеціць сонейка. Не такое гуллівае, як летам, але ўсё ж. І на сэрцы радасна, бо плынь лістоў у нашу рэдакцыю такая ж “паўнаводная”, як і раней. Значыць, ёсць пра што чытаць і чым хваліцца. Няхай так і будзе. Карацей, вы пішаце — мы чытаем.
“Назваць сваё сваім. І нікога не пакрыўдзіць”
Уладзімір Тоўсцік — вядомы жывапісец, народны мастак Беларусі, творчасць спалучае з выкладчыцкай працай у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Ён прыхільнік фігуратыўнага жывапісу, рэалістычнай школы, але рэалізм трактуе вельмі шырока. У ягоным разуменні гэта не столькі пэўная стылістыка, як філасофія жыцця і форма ўспрымання свету. Мастак неаднойчы выказваў занепакоенасць сучасным станам нашага выяўленчага мастацтва, у прыватнасці размываннем крытэрыяў прафесіяналізму і падменай сапраўдных каштоўнасцей брэндамі-аднадзёнкамі. Пра гэта і іншае мастак гутарыць з карэспандэнтам “К”.
“Хачу ўвесь час адчуваць сябе хлапчуком, а на юбілеі пахуліганіць”
Знакамітаму спеваку Валерыю ДАЙНЭКА, вядома ж, 65 гадоў не дасі. Але афішы найбліжэйшага канцэрта ансамбля “Беларускія песняры” ў Мінску маюць дадатковую “прывязку” да гэтай даты заслужанага (а па сутнасці – даўно ўжо народнага) артыста Рэспублікі Беларусь. Але пагутарылі мы пра рознае: пра тое, як заставацца хлапчуком у любым узросце і ідэальна падрыхтавацца да канцэрта, на карысць чаго Дайнэка адмаўляецца ад сваіх аранжыровак у “Песнярах” і чаму не спявае “Белавежскую пушчу”. А таксама пра тое, ці будуць на юбілейным выступе танцы, пер’е і дзяўчаты з вялізнымі... вартасцямі. 29 лістапада, акурат у дзень народзінаў Дайнэкі, адбудзецца канцэрт ансамбля "Беларускія песняры" да яго важкай даты ў сталічным Палацы культуры Мінскага аўтазавода.
Пакуль без сэлфі з Ільічом, але — з мінскім Шэрлакам
Традыцыйна многімі гараджанамі сталічны Музей гісторыі першага з’езду РСДРП успрымаецца як сведчанне палітычных перадрэвалюцыйных падзей на памежжы ХІХ і ХХ стагоддзяў. Яно і не дзіўна: у савецкі час канцэпцыя музея адлюстроўвала шматлікія ідэалагічныя шаблоны. Апошнія ж пару дзесяцігоддзяў гэтая ўстанова з’яўляецца філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея. Паступова змяняецца і напаўненне. А неўзабаве наогул чакаецца адкрыццё новай пастаяннай экспазіцыі.
Кратар на жывапісе
Не так даўно ў Нацыянальным мастацкім музеі супрацоўнікі Інстытута фізікі імя Барыса Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дэманстравалі айчынным музейшчыкам і іх замежным калегам мабільны лазерны эмісійны спектрометр. За складанай назвай хаваецца ўнікальны апарат для якаснага і колькаснага аналізу элементнага складу твораў мастацтва. Ён — адзіны ў нашай краіне, ды і ў свеце падобных LIBS (“laser induced breakdown spectroscope” — міжнародная абрэвіятура для прыбораў лазернага індуцыраванага спектральнага аналізу) па пальцах пералічыць. Папулярна растлумачыць аглядальніку “К” адметнасці айчыннай распрацоўкі ўзялася старшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі, кандідат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Алена ШАБУНЯ-КЛЯЧКОЎСКАЯ.
“Нягледзячы на подпіс, карціна сапраўдная...”
Сёння "К" завяршае распавядаць пра ўнікальную асобу ў гісторыі нацыянальнай культуры — Алену Аладаву.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2019 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»