Фота Барыса КРЭПАКА
Святлана Пенкіна№ 43 (1273) 22.10.2016 - 28.10.2016 г Не стала кіраўніка Музея Уладзіміра Мулявіна Святланы Пенкінай — сябра рэдакцыі газеты "Культура". Жыццё Святланы Аляксандраўны абарвалося на 66-м годзе. Займеўшы вядомасць як актрыса, Святлана Пенкіна большую частку жыцця прысвяціла працы ў ансамблі "Песняры". А пасля смерці мужа, лідара легендарнага гурта Уладзіміра Мулявіна, стварала яго музей у Беларускай дзяржаўнай філармоніі і рупліва захоўвала ў ім памяць пра выбітнага творцу. Вось і гэты здымак зроблены падчас святкавання Міжнароднага дня музеяў ў мулявінскай экспазіцыі. Шчырыя спачуванні рэдакцыя "К" выказвае родным, блізкім і сябрам Святланы Пенкінай. Фота Барыса КРЭПАКА
Апошнія матэрыялы ў рубрыцы:Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |