Скарына для тэатра

№ 43 (1273) 22.10.2016 - 28.10.2016 г

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання фіналістаў конкурсу па стварэнні твораў для драматычнага тэатра “Францыск Скарына і сучаснасць”. З 32 дасланых работ у шорт-ліст патрапіла сем, сярод аўтараў — прадстаўнікі Мінска, Брэста і Полацка. Трыумфатарам у намінацыі “Гістарычная п’еса” з творам “Францыск. Прыпавесць” стаў драматург, рэжысёр-пастаноўшчык Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы Цімафей Ільеўскі. Лепшым у намінацыі “Сучасная п’еса” названы Мікалай Рудкоўскі. Дарэчы, па адзначанай п’есе “Доктар свабодных навук” ужо ідуць фінальныя рэпетыцыі ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры. Сяргей Кавалёў з творам “Юдзіф” выйграў у намінацыі “Сцэнічная ідэя”. Зазначым, што яшчэ дзве намінацыі — “П’еса па матывах” і “Інсцэніроўка” — засталіся без пераможцаў. Грашовымі прэміямі фіналістаў забяспечыў суарганізатар конкурсу “Беларусбанк”. Дырэктар Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Уладзімір Карачэўскі запэўніў, што хутка свет пабачыць зборнік, у якім можна будзе прачытаць работы ўдзельнікаў.

/i/content/pi/cult/609/13551/12-2.jpgФота аўтара

Аўтар: Настасся ПАНКРАТАВА
рэдактар аддзела газеты "Культура"