P.S. да “Піруэтаў лёсу слонімца”

№ 39 (1269) 24.09.2016 - 01.10.2016 г

У двух нумарах “Культуры” быў апублікаваны мой артыкул пра беларускага дырыжора, музыканта, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Антона Валынчыка.

/i/content/pi/cult/605/13468/15-3.jpg 

Калі матэрыял быў апублікаваны, стала вядома, што ў Гродне на адным з карпусоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы была ўстаноўлена мемарыяльная шыльда гэтай асобе. Так, шыльду ўстанавілі, але ўрачыстага адкрыцця яе не было. Урэшце, добра, што гродзенцы не забыліся пра аднаго са сваіх знакамітых педагогаў і музыкантаў. І яшчэ. Нядаўна гродзенскі музыкант, педагог, былы кіраўнік гродзенскага ансамбля “Дударыкі” Яўген Петрашэвіч перадаў у Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя Стаброўскага скрыпку Антона Валынчыка, яго фотаздымкі, запрашальныя білеты, праграмкі, граматы, дыпломы, сшыткі з нотамі і песнямі. Увесь гэты скарб зберагаўся ў прыватным архіве Петрашэвіча, які добра ведаў хормайстра і сябраваў з ім.

Сяргей ЧЫГРЫН, краязнаўца, літаратар

Слонім