Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Брэсцкая крэпасць. Казахстан
Нацыянальная бібліятэка Беларусі 19 верасня стала месцам прэзентацыі ўнікальнай кнігі — “1941. Брэсцкая крэпасць. Казахстан”. Аўтар — Лэйла Ахметава, доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік Гуманітарнай акадэміі Рэспублікі Казахстан, журналіст, — прымеркавала выданне да 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
“Трыўмфатары арэны”
Новы сезон у Белдзяржцырку стартаваў праграмай “Трыўмфатары арэны”.
"Берагіня". Постскрыптум да фестывалю
Публікацыя каментарыяў да пэўных палажэнняў рэзалюцыі сёлетняга Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” і само яго правядзенне выклікала і пэўную плыню водгукаў пра значнасць падзеі. Публікуем асобныя з іх.
P.S. да “Піруэтаў лёсу слонімца”
У двух нумарах “Культуры” быў апублікаваны мой артыкул пра беларускага дырыжора, музыканта, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Антона Валынчыка.
Грошы з-за мяжы? Ды не, нашы!
На адным з сайтаў (не буду называць, каб не рэкламаваць), натрапіў на артыкул “Каму патрэбна беларуская спадчына Элізы Ажэшка?” Хачу адказаць аўтару: патрэбна! Нам і нашым спадкаемцам. Хтосьці мэтанакіравана зводзіць у зман жыхароў Мастоўшчыны. Маўляў, добраўпарадкаванне помніка Яну і Цэцыліі (пра іх распавядае пісьменніца ў рамане “Над Нёманам”), уладкаванне дарожнага палатна ў бок вёскі Міневічы фінансуюцца за кошт заходніх сродкаў. А гэта ж нічым не пацверджаныя факты!
Не толькі Мінск
Быў у мастака Лявона Грышука юбілей. Жыве ён у Мінску, а нарадзіўся ва Уздзе. Вось і вырашыў ён выставіцца на малой радзіме. З месцам для выставы праблем не было. Ці не ў кожным раённым музеі ёсць выставачная зала, дзе прэзентуюць свае работы мясцовыя майстры пэндзля. І падрыхтаваных гледачоў не бракуе, бо школы мастацтваў працуюць паўсюдна.
"Талент краіны": закуліссе кастынгаў
З 20 па 26 верасня ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі праходзяць адборачныя туры агульнарэспубліканскага дзіцячага тэлевізійнага конкурсу “Талент краіны”, у якім прымаюць удзел таленавітыя дзеці ад 5 да 15 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Хто танцуе лепей?
VIII Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод” у Гомелі завершаны, журы падвяло вынікі. Дык куды рухаецца сёння беларускае танцавальнае мастацтва? Як суадносяцца яго дасягненні з замежнымі, што былі прадстаўлены на форуме? І ў які бок развіваецца сам фестываль? Пра гэта кажуць некаторыя члены судзейскай калегіі.
Фальклор збіраюць па драбках
Віця Шніп, які з’явіўся на свет у Пугачах, да 7 гадоў жыў у вёсцы Легезы, а да першага класа вярнуўся на радзіму, дзе і скончыў васьмігодку ў 1975-м. У тым жа годзе ён паступіў у Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум і наступіў для яго новы этап жыцця, пасля другі, трэці... Але не пра іх сёння мой аповед, а пра тыя часы, калі пачала фармавацца асоба будучага вядомага беларускага пісьменніка Віктара Шніпа. Пра вёску Пугачы Валожынскага раёна Мінскай вобласці, у якой гэты працэс і адбываўся, пра яе культурнае мінулае ды сучаснасць. Галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая лiтаратура” згадваў 1960 — 1970-я гады, а днямі суправаджаў мяне ва ўстановы, што наўпрост і ўскосна спрыялі нараджэнню ў ім перш за ўсё паэтычнага дару.
Дні культуры ў мініяцюры
Верхні горад — свайго роду культурны цэнтр Мінска, дзе апошнім часам адбываецца шмат мерапрыемстваў на любы густ. Адной з заўсёдных падзей стала правядзенне дзён нацыянальных культур раз у адзін — два тыдні па выхадных. Пра падзею гутарым з Вольгай АНТОНЕНКА, дырэктарам Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур.
Як імпрэзе пабагацець на падзеі
У вёсцы Мілашова на Мёршчыне адбыліся Мілашоўска-Мілашаўскія чытанні, якія ладзяцца з 2011 года пісьменніцай Аленай Масла на радзіме і ў сталіцы і пра якія газета “Культура” пісала не аднойчы.
“Бясслоўная” кампанія
У Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры прайшоў паказ спектакля “Не-словы” румынскай тэатральнай кампаніі “Passe-Partout Dan Puric”. У Мінску “не-славесныя” акцёры таксама давалі майстар-клас у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
"Тату" на целе горада
На мінулым тыдні завяршыўся ІІІ беларуска-бразільскі фестываль урбан-арту “Vulica Brazil”. Карэспандэнту "К" давялося пабываць на адной з сустрэч з мастакамі-ўдзельнікамі. Гаворка пра зорак бразільскага стрыт-арту братоў Оsgemeos і Паулу Сэзара Сіўву (Speto).
Цаглінкі “Белай Вежы”: ушыр, углыб, уверх?
ХХІ Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа”, які тыдзень таму завяршыўся ў Брэсце, нават не адкрываў, а папярэджваў 73-і сезон Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. Дык які штуршок айчыннаму тэатральнаму працэсу далі паказаныя на форуме замежныя спектаклі?
"...Змей" у кабарэ і абгортка Піяф
Беларускі Рэспубліканскі тэатр юнага гледача вырашыў пашырыць далягляды сталічных тэатралаў. Эксперымент распачаўся ўвесну, калі да мінчан завітаў Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы. Увосень гастрольная праграма аднавілася і ўслед за брэстчанамі на сталічнай сцэне выступілі Гродзенскі абласны тэатр лялек і Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр.
Што бачыцца за “Гарадзенскім транзітам”?
Цудоўны Гродна для мяне горад асаблівы. Тут я заканчваў школу, пачынаў вучобу ў педінстытуце, упершыню сустрэўся з сапраўднымі мастакамі, пазнаёміўся з Васілём Быкавым, Міхасём Васільком, Аляксеем Карпюком, Якавам Кімбергам, надрукаваў першыя опусы-рэцэнзіі ў “Гродзенскай праўдзе” пра мастацкія выставы, прыняў удзел як саліст у першым у рэспубліцы школьным джаз-аркестры пад кіраўніцтвам таварыша па школе, будучага вядомага кінарэжысёра Уладзіміра Арлова… Адсюль пачынаўся мой шлях у вялікае жыццё. Таму на выставу “Гарадзенскі транзіт”, якая працуе ў Палацы мастацтва, я прыйшоў з асаблівым пачуццём, быццам на сустрэчу з юнацтвам, хаця і прайшло з таго часу нямала гадоў.
І дарожны чамадан з кнігай…
Гэтым разам пачынаем агляд з рэкардсмена гэтага нумара па колькасці лістоў — Гродзенскай вобласці. А калі быць больш дакладным, сукупе даслалі нам тры лісты.
Як захаваць “драўляны народ”?
Вёска Стойлы днямі зноў ажыла: на лясных палянах вакол паселішча былі прыпаркаваныя дзясяткі аўтамабіляў, каля сотні людзей блукалі ад аграсядзібы “Стулы” да дома і музея народнага майстра Беларусі Міколы Тарасюка “Успаміны Бацькаўшчыны”, а на імправізаванай сцэне выступалі фальклорныя калектывы.
Беларускае ўварванне на заходнім медывал-фронце
Як вы, упэўнены, памятаеце, мы “кінулі” гурт “Стары Ольса” на волю амерыканскага лёсу ў акрузе Дзюваль. Між тым, тур каманды па ЗША працягваецца, і дадзенае вам “Культурай” у № 34 абяцанне інфармаваць пра яго рэдакцыя не забылася. Такім чынам, што ж было з калектывам далей...
“Нягледзячы на подпіс, карціна сапраўдная...”
Сёння "К" працягвае распавядаць пра ўнікальную асобу ў гісторыі нацыянальнай культуры — Алену Аладаву.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»