“Трыўмфатары арэны”

№ 39 (1269) 24.09.2016 - 01.10.2016 г

Новы сезон у Белдзяржцырку стартаваў праграмай “Трыўмфатары арэны”.

/i/content/pi/cult/605/13450/4-1.jpg

Як распавёў мастацкі кіраўнік установы Вітаўтас Грыгалюнас, сусветнае цыркавое мастацтва змяняецца пад уплывам публікі, якой нават дзве гадзіны складана выседзець. Таму многія пачалі імкнуцца да спрашчэння, падмяняць трукі на візуальныя эфекты, з-за чаго праграмы усё больш нагадваюць эстраднае прадстаўленне. Наш цырк, сцвярджае Грыгалюнас, прапануе, не адмаўляючыся ад найноўшага, моцную праграму, пабудаваную на традыцыйных падыходах. Айчынныя гледачы сустрэнуцца з добрым клоўнам Армэнам Асіранцам, экстрэмальным арбалетчыкам Антонам Папазавым, нумарамі гімнастаў і акрабатаў... Цвіком “трыўмфатарства” стануць непаўторныя па сваёй дабрыні нумары дрысуры заслужанага артыста Расіі Сяргея Несцерава з белымі тыграмі і душэўным трохтонным насарогам.

 

Аўтар: Аліна САЎЧАНКА
журналіст