Вектары супрацы

№ 37 (1267) 10.09.2016 - 17.09.2016 г

Днямі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны наведала дэлегацыя Міжнароднага аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая на чале з членам калегіі Арганізацыйнага аддзела ЦК КПК У Юйлянам.

Гасцей суправаджалі міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў ды Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін.

/i/content/pi/cult/603/13396/3-1.jpg

Высокую адцэнт дэлегацыі КНР атрымала фотавыстава “Беларусь і Кітай. Вехі баявога супрацоўніцтва”. У Зале Перамогі дырэктар музея Дзмітрый Шляхцін і У Юйлян абмяняліся сувенірамі.

Тым часам у музеі адкрылася выстава “Беларусы ў ІІ Польскім корпусе. Невядомыя старонкі Другой сусветнай вайны”. Яна распавядае пра тых, хто ўдзельнічаў у баях па вызваленні Італіі ад нямецкіх захопнікаў. На адкрыцці сярод ганаровых гасцей прысутнічалі намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Чэрнік і намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алена Купчына. Гэты праект — вынік супрацоўніцтва музея з Пасольствам Рэспублікі Польша ў Беларусі і з айчынным гісторыкам, калекцыянерам Ігарам Мельнікавым. Апошні разам з куратарам выставы, старшым навуковым супрацоўнікам аддзела ваенна-франтавой гісторыі Сяргеем Калюцкім пад музыку аркестра Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча правёў экскурсію для першых наведвальнікаў.

 

Мікалай ШАЎЧЭНКА