Букет з Дома траўніка і праект ад дома Напалеона Орды

№ 35 (1265) 27.08.2016 - 03.09.2016 г

Журналісты "К" — на Іванаўшчыне Брэсцкай вобласці ў рамках чарговага аўтатура газеты. Дырэктар музейнага комплексу ў Варацэвічах Дзмітрый Козак паказаў нам нядаўна адбудаваны Музей Напалеона Орды на месцы яго колішняй сядзібы. У гэтыя ж жнівеньскія дні рэалізуецца праект да 210-годдзя з дня нараджэння вядомага мастака і кампазітара. А Таццяна Вайцяшчук — загадчык "Дома траўніка" ў Стрэльна, які ў верасні адзначае 25 гадоў. Да юбілею рыхтуецца абноўленая экспазіцыя і фітабар. Фота Кастуся АНТАНОВІЧА і Яўгена РАГІНА