Вынікі падведзены

№ 17 (835) 26.04.2008 - 02.05.2008 г

На калегіі Міністэрства культуры 28 сакавіка 2008 года былі падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за 2007 год. Правядзенне агляду-конкурсу дазволіла палепшыць умовы працы і ахову працы на рабочых месцах, больш якасна праводзіць інструктаж па ахове працы, навучанне і праверку ведаў работнікаў па пытаннях аховы працы, знізіць вытворчы траўматызм. Так, у 2007 годзе адбылося зніжэнне вытворчага траўматызму ў падпарадкаваных Міністэрству культуры арганізацыях на 40% і ў галіне на 17,6%. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў у рэспубліцы сярод галін народнай гаспадаркі.

У аглядзе-конкурсе прынялі ўдзел 5680 арганізацый культуры, у тым ліку ўсе падначаленыя Міністэрству культуры дзяржаўныя арганізацыі. Ва ўпраўленне капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Міністэрства культуры паступіла 68 прапаноў на ўдзел у аглядзе-конкурсе. 13 сакавіка 2008 года ўпраўленне капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Міністэрства культуры пры ўдзеле членаў Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры прааналізавалі паступіўшыя матэрыялы і вызначылі па тры арганізацыі-прэтэндэнты ў чатырох намінацыях агляду-конкурсу.
Калегія Міністэрства культуры 28 сакавіка бягучага года разгледзела і зацвердзіла атрыманыя матэрыялы. У выніку пераможцамі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за 2007 год вызначаны:
у намінацыі “Лепшая арганізацыя культуры камунальнай формы ўласнасці па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь” — дзяржаўная ўстанова “Сеніцкі цэнтр культуры” аддзела культуры Мінскага райвыканкама;

у намінацыі “Лепшы аддзел культуры раённага (гарадскога) выканаўчых камітэтаў па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму” — аддзел культуры Кобрынскага райвыканкама;

у намінацыі “Лепшае ўпраўленне культуры абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму” — упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама;

у намінацыі “Лепшая арганізацыя культуры рэспубліканскай формы ўласнасці па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь” — дзяржаўная ўстанова “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”.
Калегія таксама адзначыла значную работу па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму наступных арганізацый:
дзяржаўная канцэртная ўстанова “Віцебская абласная філармонія”, дзяржаўная ўстанова “Брэсцкі тэатр драмы і музыкі імя Ленінскага камсамола Беларусі”;
аддзел культуры Валожынскага райвыканкама, аддзел культуры Аршанскага райвыканкама;упраўленне культуры Мінскага аблвыканкама, упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама;
дзяржаўная ўстанова рэстаўрацыйна-будаўнічае рэспубліканскае прадпрыемства “Мінскрэстаўрацыя”, дзяржаўная ўстанова “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны сімфанічны аркестр сімфанічнайі эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь”.
Пераможцам у кожнай намінацыі на калегіі Міністэрства культуры ў красавіку месяцы бягучага года ўручаны Ганаровыя граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры і каштоўныя падарункі.