Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
ПаКаласімся!
Сёння а 16-й пачынаецца доўгачаканая імпрэза “ПаКаласімся!” у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.
Дні, што не забыць...
У чацвер у мінскай Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага быў адкрыты перасоўны выставачны праект “Героі атамнага фронту.
“Першакласная адзенне” і палатка
Дзве невялікія зацемкі, якія ўскосна ці наўпрост маюць дачыненне да тэмы турызму ў сталіцы. І да тэмы Года культуры ў тым шырокім разуменні, якое вызначалася пры яго абвяшчэнні: культура вытворчасці і земляробства, культура сямейных адносін і быту, культура добраўпарадкавання населеных пунктаў і гэтак далей.
Што такое “сэмплінг” у дзеянні?
Чарговая летняя камандзіроўка прывяла ў Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці, які, як вядома, мяжуе з Латвіяй і Расіяй. Меў спадзяванні, што тут, на памежжы і суседстве некалькіх краін, адшукаюцца цікавыя ініцыятывы і праекты. Ці спраўдзіліся чаканні?
Беларускае ўварванне на заходнім медывал-фронце
Ужо гэтымі днямі (і яшчэ амаль два месяцы) беларускі гурт сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” скарае Злучаныя Штаты Амерыкі. Айчынны прадзюсар Віталь Супрановіч так сказаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы пра гэту падзею: “Роўна 40 гадоў таму пачаліся гастролі легендарных “Песняроў” па ЗША. Праз 40 гадоў не менш легендарныя “Стары Ольса” рушылі заваёўваць Злучаныя Штаты! Супадзенне? Не думаю!” І адразу прыгадваецца фраза з нейкай заакіянскай газеты ў 1976-м: “рускае ўварванне на заходнім рок-фронце”. Мы яе смела карэктуем (як гэта варта было рабіць і тады, каб жылі “Песняры” ў рэаліях больш блізкіх да нашага часу): уварванне — адназначна беларускае, а фронт — цяпер медывальны, сярэднявечны. Наша газета будзе сачыць за выступамі гурта і, па меры паступлення свежай інфармацыі, паведамляць вам пра тое, як праходзіць тур.
“Разагрэў” — справа тонкая!
Замежныя выканаўцы ставяцца да каманд ці салістаў на сваім "разагрэве" па-рознаму. Мы звярнуліся да замежных музыкантаў, каб тыя выказалі сваё стаўленне да гэтай “праблемы”, уявіўшы, што іх выступ у нашай краіне жадае адкрыць беларускі выканаўца, праспяваўшы некалькі песень, да ўсяго — і на роднай мове. І вось што атрымалі ў адказ...
“Вяселле…”: у нас пасля “гастроляў”
У Музеі народнага побыту Літвы дырэктар літоўскага музея-скансэна Віялета Рэйпайтэ і беларускага — Эдуард Багдановіч урачыста адкрылі выставу “Вяселле Заходняга Палесся”. Экспазіцыя размяшчаецца на двух паверхах музейнага свірна ў сектары “Мястэчка” і будзе працаваць да 26 кастрычніка. Тут прадстаўлены адзенне, абутак, галаўныя ўборы, тканіны, музычныя прылады з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.
"Джобс" з бібліятэкі
З 23 ліпеня па 13 жніўня дырэктар Мінскай абласной бібліятэкі імя Аляксандра Пушкіна Аксана Кніжнікава, дырэктар Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі Марына Рафеева, загадчык аддзела літаратуры на замежных мовах Брэсцкай абласной бібліятэкі імя Максіма Горкага Таццяна Налобіна і загадчык сектара літаратуры на замежных мовах Баранавіцкай цэнтральнай бібліятэкі Наталля Станкевіч пабывалі ў бібліятэчных установах Злучаных Штатаў Амерыкі.
З душой усё ў парадку
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа закрыў 90-ы сезон прэм’ерай спектакля “Дзіўная місіс Сэвідж” па п’есе вядомага амерыканскага драматурга Джона Патрыка.
А штосьці галоўнае не ў канцэнтраце...
Так бывае, што ў плыні інфармацыі, якую і шукаеш, і быццам з ёй працуеш, губляеш галоўнае. Сацыяльны фатаграфічны праект “Кандэнсат” Сяргея Гудзіліна ў прасторы “Цэх” пакідае гледача на гэтай стадыі. Але і сам на ёй застаецца.
“Гурь маньку хавбовъ”
Нашу газету трэба будзе закрываць тады, калі ўшчэнт "перасохне" плынь ліставання ад нашых чытачоў. Мяркуючы па штодзённай пошце, радыкальныя меры выкарыстоўваць пакуль рана. Таму ў чарговы раз вітаем вас, нашы шаноўныя падпісчыкі ды неабыякавыя пазаштатныя аўтары!
“Кін-дза-дза” незвароту?
Пры яго самым непасрэдным удзеле пачынаўся той самы беларускі рок, які многія меламаны і па гэтую пару лічаць узорам для сучаснай айчыннай альтэрнатывы. Ён уваходзіў у склад двух культавых айчынных гуртоў, адзiн з якіх па-ранейшаму запісваецца, здымаецца і выступае. У iм артыст як граў, так і працягвае граць на барабанах. Нармальны такi рокер са стажам, які не знаходзiць у нашым цяперашнім рок-н-роле такіх адкрыццяў, каб спрэс “зносіла” галаву (“Мутнаевока” і “Akute” — добрыя калектывы, але не настолькі”, — кажа ён). У творчасці сённяшніх музыкантаў яму не хапае ідэй — выразна сфармуляваных, галоўных, асобасных, звязаных з набалелым. Тэм — імгненна-актуальных і вечных — не пералічыць, а скласці і праспяваць пра іх так, “каб душа спачатку разгарнулася, а потым назад — згарнулася”, цяперашняе пакаленне не можа. Не здольнае яно — асцярожнае, ашчаднае і прагматычнае — выйсці на сцэну з шашкай нагала на праблему. А вось у іх гады, калі трава была... блакітнейшая, чым цяпер, неба... зелянейшым, дрэвы — вялікімі, запыты — малымі, і нараджаліся хіты на ўсе беларускія часы, нараджаўся сапраўдны сакральны беларускі андэрграўнд. Трэцяе пакаленне беларускага року на старонках “К” прадстаўляе Алег ДЗЕМІДОВІЧ.
Ціха прайсціся пад бясконцым дажджом
Мастак і літаратар Адам Глобус працягвае сваю серыю партрэтаў-“словаў” пра мастакоў. “К” публікавала ўжо занатоўкі пра Мікалая Селешчука і Руслана Вашкевіча. Сённяшняя падборка прысвечана мастаку Андрэю Радзівонаву.
Фокус-група ад чатырох да сямі
Арыгінальнасць і высокая прафесійнасць айчыннай мультыплікацыі — факт неаспрэчны, які стала пацвярджаецца прызамі прэстыжных міжнародных фестываляў. Аднак гэтак жа пастаянна яе аўтараў дапякаюць адным-адзіным пытаннем: дзе можна паглядзець гэтыя стужкі. Рэдакцыяй “К” неаднаразова ўзнімалася тэма, чаму студыі анімацыйных фільмаў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” так цяжка знайсці кропкі судакранання з тэлебачаннем, кінапракатам, інтэрнэт-каналамі, але пакуль праблема з месца, па вялікім рухунку, не зрушваецца. Можа, апошнія сумняваюцца ў глядацкім поспеху мультстужак і лічаць іх чыста фестывальным прадуктам? Я вырашыла на сваіх дзецях праверыць, ці захопіць падрастаючае пакаленне сваё кіно.
Культурныя ініцыятывы грамады
Сёння зноў вяртаемся да тэмы культурных ініцыятыў, якіх чакае Міністэрства культуры краіны ў рамках абвешчанай акцыі. Журналісты "К" пачалі выказваць меркаванні ў № 32.
“А Макар горшкі прадае!”
Гарадная — адна з самых цікавых вёсак у Беларусі, якая здаўна славілася сваёй ганчарнай вытворчасцю. У 2010 годзе традыцыйнаму ганчарнаму промыслу Гарадной надалі статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, а з 2008 года тут кожныя два гады ладзіцца ўнікальны міжнародны пленэр ганчароў. Сёлета падзею ўпершыню наведалі журналісты вэб-часопіса “Alovak”, якія падзяліліся з “К” уражаннямі ад падзеі — як кажуць, на свежае вока.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»