Дні, што не забыць...

№ 35 (1265) 27.08.2016 - 03.09.2016 г

У чацвер у мінскай Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага быў адкрыты перасоўны выставачны праект “Героі атамнага фронту.

/i/content/pi/cult/601/13355/2-3.jpg

На першым плане работа народнага мастака Беларусі Івана Міско.

Месца подзвігу — Чарнобыль“ расійскага Фонду падтрымкі мастацтва і культуры “Чырвоны кут”. У беларускай сталіцы творы жывапісу, графікі, скульптуры, літаратуры, фільмы ды інсталяцыі аўтарства майстроў розных краін — розных узростаў, заслуг ды званняў, прысвечаныя страшнай тэхнагеннай катастрофе XX стагоддзя і яе наступстваў, будуць прадстаўлены публіцы па 23 верасня. Сэнс гэтай экспазіцыі, акрамя яе творчай самакаштоўнасці — хай і “са слязамі на вачах”, мае агульначалавечую скіраванасць. А менавіта: з дапамогай мастацкіх сродкаў прыцягнуць увагу людзей да подзвігу ліквідатараў аварыі, не даць забыць, наколькі далікатны гэты свет, калі ўсяго імгненне аддзяляе звычайнае жыццё ад наступнай найвялікшай трагедыі, расказаць пра яе сённяшняй моладзі, якая, на жаль, мала ведае пра тыя дні.

Аўтар: Алег КЛІМАЎ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"