ПаКаласімся!

№ 35 (1265) 27.08.2016 - 03.09.2016 г

Сёння а 16-й пачынаецца доўгачаканая імпрэза “ПаКаласімся!” у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

/i/content/pi/cult/601/13354/2-1.jpgНагадваем, што ў праграме — вулічныя майстар-класы з мастакамі Андрэем Дубініным і Алесем Квяткоўскім, скульптарамі Паўлам Вайніцкім і Сяргееям Кляшчуком, вядомай талакой “Спеўны Сход”, з флейтыстам Уладзімірам Дрындрожыкам і гітарыстам Леанідам Нарушэвічам. Вершы Коласа будзе чытаць заслужаны артыст краіны Валянцін Салаўёў. Нават калі вы лічыце, што даведаліся пра музейнае мерапрыемства позна, не адмаўляйцеся ад паходу да нас! Паглядзіце спачатку на гадзіннік: а 20-й “ПаКаласімся!” працягнецца ў вялікай гасцёўні класіка праглядам дакументальных стужак рэжысёра Ігара Чашчэні. Чакаем вас! Развіртуалізуемся, пазнаёмімся, "ПаКаласімся"!

Тым часам цягам тыдня творцы завітвалі ў музей і рыхтаваліся да сустрэчы з вамі. Вось як гэта было.