Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Парад цытат. Нестандартных!
На гэтым тыдні адбылося пасяджэнне па арганізацыі і правядзенні III Нацыянальнага форума “Музеі Беларусі”. Як вядома, ён адбудзецца на пачатку кастрычніка ў Магілёве. У спартыўным комплексе “Алімпіец” збяруцца музейныя работнікі, спецыялісты ў галіне музеялогіі і музейных тэхналогій, эксперты з Літвы, Польшчы, Расіі, аматары нацыянальнай гісторыі.
Цяпер за акіянам
Як паведамляе Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 11 жніўня дырэктар установы Раман Матульскі наведаў Бібліятэку Кангрэса ЗША ў Вашынгтоне.
Талачынскі магніт
Год культуры працягвае ўносіць свае прыемныя карэктывы ў паўсядзённае жыццё беларусаў.
Плануем апошнюю суботу лета-2016!
Лета не сыходзіць без падарункаў, яно пакідае нам багаты ўраджай, цёплыя ўспаміны, новыя знаёмствы. Менавіта з такой філасофіяй Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа прапануе правесці апошнюю суботу лета-2016 года культуры. “ПаКаласімся!” разам у добрай праверанай кампаніі? Тым больш што для гэтага ёсць цудоўная нагода — 60 гадоў з часу заснавання ўстановы.
Гандаль беларускім, але для замежнікаў
У Любліне прайшоў дзясяты Ягелонскі кірмаш, адноўлены ў 2007-м на ўзор сярэднявечнага. Сёлета галоўнай тэмай стала вышыўка. Як заўсёды, удзельнічалі беларускія майстры па розных відах рамёстваў. Некаторыя падзяліліся з “К” уражаннямі адносна таго, які тавар сёлета найбольш хадавы.
Знята! Але як?
Кожны спектакль існуе “тут і зараз”, у эксклюзіўным экзэмпляры. Але ёсць магчымасць захаваць яго хаця б часткова — у відэаздымцы. Тым больш такія відэавыявы сёння запатрабаваныя не толькі “для гісторыі” і друку, але і ў рэкламных мэтах. У тым ліку, для “прасоўвання” творчага праекта на конкурсы, фестывалі, гастролі. Адбор спектакляў на Нацыянальную тэатральную прэмію ажыццяўляецца таксама, на жаль, не “жыўцом”, колькі ні выступалі за гэта крытыкі і практыкі, а праз відэазапісы. Дык якой якасці тая “промапрадукцыя”?
Фольк-фэсты: палёт на адной вышыні?
Айчынныя выканаўцы фальклорнай музыкі, майстры па вырабе аўтэнтычных музычных інструментаў варацца ў сваім соку. Праблема відавочная: этнічныя фестывалі, што ладзяцца на Беларусі, у асноўным, прадстаўляюць адну і тую ж суполку. Каб выйсці на новы прафесійны ўзровень, каб заявіць пра нацыянальнае этна ў свеце, нам неабходныя фэсты, на якія прыязджалі б вядомыя калектывы з іншых краін.
Адрыў ад штампаў, але рукачынны
Тэкстыль, ткацтва традыцыйна лічыцца рукачыннай працай. Я яшчэ заспела час, калі ткачы самі нават ніткі рабілі і самі іх фарбавалі. Прычым, рукачыннасць у дадзеным выпадку — сінонім унікальнасці, непаўторнасці. Але, каб захоўваць актуальнасць мастацтва, трэба засвойваць новыя сродкі выразнасці, у чыёй аснове — новыя тэхналогіі. Так што само жыццё прымушае нас скарыстоўваць у навучальным працэсе камп’ютар. Па маіх назіраннях добра валодаюць ім якраз тыя студэнты, якія і рукамі працаваць умеюць.
Іх няма, але яны ёсць
Час ад часу “К” згадвае пра тое, што ў шэрагу раённых цэнтраў няма музейных устаноў. А ў сённяшняй онлайн-канферэнцыі мы вырашылі больш падрабязна спыніцца на азначанай праблеме. У Дуброўне, Астраўцы, Ляхавічах, Бярэзіне які ўжо год працуюць рабочыя групы па стварэнні раённых музеяў. У іх складзе, як правіла, дырэктар (кіраўнік групы) і захавальнік фондаў. Чым занятыя гэтыя структуры, якія маюць праблемы, чаму падшуканыя будынкі для музеяў так імі і не становяцца? Для адказаў на гэтыя ды іншыя пытанні мы запрасілі да ўдзелу ў нашай віртуальнай канферэнцыі начальнікаў аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі: Дубровенскага раёна — Людмілу ДУДАРАВУ, Ляхавіцкага — Мікалая ДАБРЫЯНЦА; галоўнага спецыяліста па культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама Наталлю МАЕЎСКУЮ; членаў рабочых груп па стварэнні музеяў: захавальніцу музейных фондаў з Дуброўна Наталлю АЎЧАРОВУ, кіраўніка групы з Бярэзіна Марыну ЛАБКОВІЧ, дырэктара музея з Астраўца Марыну ПРАЎЛУЦКУЮ.
Тэхналогія фэсту “для сваіх”
Напачатку лета я апынулася ў незайздросным становішчы: вяртаючыся з чарговай камандзіроўкі, мне трэба было перажыць ноч на незнаёмай чыгуначнай станцыі для таго, каб сесці на наступны, перакладны цягнік да Мінска.
Анатомія “Анатоміі”
Чацвёртая па ліку выстава “Анатомія”, якая прайшла ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, парвала некалькі шаблонаў. Пра альтэрнатыўныя падыходы да цялеснасці і ўмоўнасць канонаў прыгажосці гаворым з куратаркай праекта Дзінай ДАНІЛОВІЧ.
Новы фармат — ранейшы “нефармат”
Як сёння, ва ўмовах усеагульнай даступнасці інтэрнэту, папулярызаваць музычную класіку? Чым прыцягваць публіку да акадэмічных выступленняў? Як увогуле ўтрымліваць увагу непадрыхтаванай аўдыторыі ў час такіх канцэртаў? Чым заахвоціць моладзь? Яшчэ зусім нядаўна ўсе гэтыя пытанні ўяўляліся невырашальнымі. Сёння ж беларускія музыканты і арганізатары выступленняў прапануюць некалькі апрабаваных на практыцы варыянтаў “нефарматных” канцэртаў.
Квартал Умкі і Піка
Беларускі тэатр “Лялька” трэці год запар ладзіў на “Славянскім базары ў Віцебску” ўласны праект — “Лялечны квартал”. Артысты трупы ўдзельнічалі і ў фэсце вулічнага мастацтва “На сямі вятрах”. Акрамя далучэння да сёлетняга вершамарафону, “Лялька” прапанавала публіцы тры новыя спектаклі, якія прыцягнулі не меншую ўвагу, чым замежныя гасцявыя.
Інтуіты vs. сэнсорыкі
Новы сезон праекта “ХранатопЬ”, творчы вечар “Усе на “Верх” з паказам незалежнага кароткаметражнага кіно — падобна на тое, кола ўвагі да беларускага кіно і ў летні несезон толькі павялічваецца. Мінск абмяркоўвае выхад “Неонавага дэмана” Рэфна і “Джульеты” Альмадовара, але свайго гледача і крытыка знаходзяць беларускія стужкі маладых аўтараў. Нягледзячы на тое, што некаторыя з рэжысёраў “выдалі” на суд публіцы, лічы, свае першыя вопыты ў кіно.
Аўдыя-відэа-29
Ліпеньскія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць музыканты гурта “The Stokes” Аляксей СМАЛЯКОЎ і Кірыл СЕНІН (A) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B).
Каму крэўскі сувенір?
Пакуль у Грушаўку на аўтамабілях прыязджаюць не турысты, а валанцёры. Але ёсць надзея, што з цягам часу сядзіба займее новае жыццё...
“Віскі” з Ваўкавыска і дамы, што кланяліся селяніну
У Кракаве выйшла кніга “Сем месяцаў у Расійскай Польшчы ў 1863 годзе”. У ёй змешчаныя дзённік брытанца Фартэск’ё Андэрсана, перакладзены з англійскай мовы на польскую. Аўтар апісаў візіт да свайго сябра, шляхціца Аляксандра Біспінга, у вёскі Масаляны і Вярэйкі Ваўкавыскага павета падчас паўстання 1863 года. Пад “Расійскай Польшчай” Андэрсан мае на ўвазе ў тым ліку і беларускія тэрыторыі Рэчы Паспалітай, якія ў выніку падзелаў 1772, 1793 і 1795 гадоў адышлі да Расійскай імперыі. “К” прапануе некалькі вытрымак з дзённіка брытанца.
Рубель на воўну
Практыка аднаўлення рамёстваў закранула і шапавальства — майстэрства вырабу з воўны галаўных убораў, валёнак, лямцу. Яно распаўсюджвалася з XVI — XVII стагоддзяў спачатку ў гарадскім асяроддзі, паступова трапляючы і ў беларускую вёску. У ХІХ стагоддзі шапавальствам займаліся сяляне ўсіх рэгіёнаў, асабліва Падняпроўя. Не дзіва, што для стварэння выставы, прысвечанай шапавальству, Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту выбраны аднайменны экспазіцыйны сектар.
Піруэты лёсу слонімца
Нядаўняе 120-годдзе з дня нараджэння Антона Валынчыка прайшло амаль незаўважаным. Што сумна, але, бадай, заканамерна: імя гэтае сёння мала каму вядомае. Хаця беларускі кампазітар, музыкант, харавы дырыжор, педагог, заслужаны работнік культуры Беларусі цягам свайго доўгага творчага веку нямала зрабіў для карысці роднага краю. Ды і само яго жыццё вартае ўвагі — яно спрэс насычана неверагоднымі піруэтамі, вартымі літаратурнага сюжэта. Прычым у любых жыццёвых варунках, пры любой уладзе ён заставаўся верным сваёй галоўнай місіі. Дзякуючы яму, беларускія харавыя спевы не змаўкалі нават у тыя часіны, калі рэй вялі гарматы…
Культурныя ініцыятывы грамады
Сёння зноў вяртаемся да тэмы культурных ініцыятыў, якіх чакае Міністэрства культуры краіны ў рамках абвешчанай акцыі. Журналісты "К" пачалі выказваць меркаванні ў № 32. Далучыцца да праекта можна, накіраваўшы прапанову ў Мінкультуры ці ва Універсітэт культуры і мастацтваў да 1 верасня. Падрабязна — у №№ 32 і 33.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»