Талачынскі магніт

№ 34 (1264) 20.08.2016 - 27.08.2016 г

Год культуры працягвае ўносіць свае прыемныя карэктывы ў паўсядзённае жыццё беларусаў.

/i/content/pi/cult/600/13338/6-3.jpgТак, у Талачыне каля Цэнтра культуры і народнай творчасці з’явілася зона адпачынку пад гаваркой назвай “Сярэбраная струна”. Пляцоўка паўтарае форму гітары, у цэнтры якой, сярод кветак, стаіць вялізны скрыпічны ключ. Менавіта гэтае месца хутка стала для гараджан сімвалам творчага самавызначэння. Каля “Сярэбранай струны” ўжо прайшло два конкурсы: “Шматаблічная гітара” — спаборніцтва аматараў гэтага інструмента, і “Мая зямля — мая радзіма” — чытанні вершаў непрафесійнымі аўтарамі. Дзякуючы імпрэзам, на талачынскай зямлі выявіліся новыя таленты і раскрыліся асобы многіх выступоўцаў. Пляцоўка, мяркуецца, стане працаваць круглы год, а Цэнтр культуры абяцае арганізацыю цікавых падзей.