Галіна АДАМОВІЧ

№ 32 (1262) 06.08.2016 - 12.08.2016 г

Не стала літаратуразнаўцы, доктара філалогіі Галіны АДАМОВІЧ. Нечакана, ненатуральна рана. Калі “К” напрыканцы мінулага года завяршала публікаваць дапоўнены варыянт гіпатэтычнай сустрэчы Ёгана Вольфганга Гётэ, Арлена Кашкурэвіча і Уладзіміра Караткевіча, Галіна Яўгенаўна сказала: “А давайце зробім гэткую ж публікацыю паводле “Сымона-музыкі” і “Дон Кіхота”! Аснова ёсць!” “Давайце!” — адказалі мы. На жаль, тэкста гэтага на старонках газеты “Культура” ўжо не будзе. Бывайце, няўрымслівая і непаўторная Галіна Яўгенаўна!