Птах адляцеў...

№ 31 (1261) 30.07.2016 - 05.08.2016 г

Майстар напісаў у адным з апавяданняў: “...тут жыло сваё рэха — дзень і ноч, зіму і лета, і больш за ўсё ўвосень...” Цяпер, калі не стала Івана Пташнікава, асабліва тужліва і разам з тым магутна загучала тое рэха з яго твораў і жыцця. Рэха ягонага творчага таленту, рэха, якое будзе суправаджаць кожнага, хто дакранецца да яскравага слова пісьменніка. Яно, гэтае рэха, не змоўкне, бо Іван Мікалаевіч уклаў у кожны свой твор тую шчымлівую любоў да роднай зямлі, напоўніў кожную літарку захапленнем існым, прыродай і чалавекам вёскі. Майстар запусціў “сваё рэха” ў Вечнасць, і яно не аціхне. Светлая памяць Птаху, які адляцеў у вырай…