Калі мы кажам Гаявая…

№ 30 (1260) 23.07.2016 - 29.07.2016 г

…Несумненна атаясамліваем яе прозвішча з ейным дзецішчам. Але гэтымі днямі віншаванні прымае сама харэограф. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Беларусі Валянціну Гаявую, шматгадовага нязменнага лідара знакамітага ансамбля “Харошкі”.

Прэс-служба беларускага лідара перадае такія словы з віншавання Прэзідэнта ў адрас Валянціны Гаявой: “Вы ўнеслі неацэнны ўклад у захаванне і развіццё лепшых традыцый нацыянальнага харэаграфічнага мастацтва. Менавіта з вашым імем звязаны значныя дасягненні Беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”, творчасць якога з’яўляецца неад’емнай часткай залатога фонду айчыннай культуры”.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што талент Валянціны Гаявой, яе вопыт, шматгадовая актыўная прафесійная дзейнасць у якасці кіраўніка праслаўленага калектыву, харэографа-пастаноўшчыка, настаўніка моладзі садзейнічаюць далейшаму росквіту і папулярызацыі беларускага мастацтва як на радзіме, так і далёка за яе межамі.