Pixel Art у Мінску

№ 28 (1258) 09.07.2016 - 15.07.2016 г

Мінчане маюць цудоўную магчымасць стаць сааўтарамі аб'екта вулічнага мастацтва. Крэатыўнае рэкламнае агенцтва "Getbob" у гонар свайго 5-годдзя гэтымі днямі разам з усімі ахвотнымі збірае па пікселях мазаіку. Адрас дзеі: сталічная вуліца Акцябрская, 23. Асновай карціны сталі чатыры аконныя праёмы, і ў панядзелак, 11 ліпеня, усе 98 600 элементаў зоймуць у іх сваё месца. Піксель можна замовіць на сайце агенцтва і прыклеіць яго "на палатно" ў гэтыя выхадныя дні з 16.00 па 20.00.

/i/content/pi/cult/594/13207/10-1.jpg

Аўтар: Аліна САЎЧАНКА
журналіст