Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Клуб цікавых сустрэч
26 чэрвеня ў Слабодкаўскай бібліятэцы Браслаўскага раёна ў час дэманстрацыі выставы “Пясняр зямлі беларускай”, прысвечанай 75-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна, адбылася прэзентацыя кнігі “Владимир Мулявин. “Сэрцам і думамі”.
Дзень вышыванкі
Напярэдадні Дня Незалежнасці мінчан і гасцей сталіцы чакае "Дзень вышыванкі", які можа стаць традыцыйным. Праект, арганізаваны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, стартуе сёння каля Палаца спорту. Сімвалічна, што менавіта ў Год культуры “нарадзілася” свята, прысвечанае вышытаму нацыянальнаму арнаменту.
Скарына ў ролі Бонда
Сярод чытачоў, якія адрэагавалі ў Сеціве на артыкул “Дылетант” не даб’е?”, быў і намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь СУША. Ён не толькі выказаў смутак з нагоды скарачэння гісторыка-асветніцкага эфіру на тэлебачанні, але і прапанаваў запусціць у наступным сезоне вострасюжэтны тэлесерыял пра Скарыну. Мы папрасілі аднаго з арганізатараў будучага 500-гадовага юбілею беларускага кнігадрукавання патлумачыць ідэю.
У рэчышчы сусветнага трэнда…
Грошы — адзін з галоўных атрыбутаў дзяржаўнасці. Гэта не гімн, мелодыя якога прымушае мацней біцца сэрца патрыёта, не сцяг, не герб. Купюры і манеты не разлічаны на тое, каб выклікаць эмоцыі. Гэта рэчы функцыянальнага прызначэння, пазбаўленыя сакральнага сэнсу. Але менавіта яны ўвасабляюць эканамічны, а значыць — рэальны, суверэнітэт.
Калі Гоя паехаў у Мінск, Селяшчук можа пабываць у Мадрыдзе...
Адна са сцен у адной з залаў музея Акадэміі вытанчаных мастацтваў Сан-Фернанда (Мадрыд) была вольная ў час майго наведвання гэтай скарбніцы прыгожага. Вольная, бо Гоя, які на ёй "прапісаны", паехаў у Мінск, у наш Нацыянальны мастацкі музей. Я не адразу магу ўразумець, што збор з твораў Гоі, Пікаса, Рубенса і Веласкеса, Эль Грэка, Франсіска Зурбарана, Хасэ Рыбера, Барталамэ Мурыя (а як не згадаць Джузэпэ Арчымбольда — аўтара адзінага ў Іспаніі мужчынскага партрэта, ён жа — кветкавы нацюрморт) належыць навучальнай установе.
Генетыка этна
У Інстытуце культуры Беларусі пачала дзейнічаць этналабараторыя. Яна была задумана для профільнай падтрымкі і стварэння дадатковых магчымасцяў па ўдасканаленні майстэрства спецыялістаў сферы культуры праз укараненне інавацыйных методык. Прадметная частка мабільнай экспазіцыі — творы народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мікалая Тарасюка, мастака-жывапісца Васіля Жарнасека, разьбяра Мікалая Рышкевіча, якія даўно захоўваліся аддзелам традыцыйнай культуры інстытута, але не мелася магчымасці іх выстаўляць. Аснову ж склала калекцыя фалькларыста, кампазітара і лідара этна-гурта “Троіца” Івана КІРЧУКА.
Каштоўныя камяні з агранкай і без
ІІІ Міжнародны фестываль “Балетнае лета ў Вялікім”, што праходзіў у чэрвені, раптам зрабіў відавочны ўхіл у харэаграфію ХХ — ХХІ стагоддзяў. Наколькі сучасным атрымаўся той кірунак?
Мастацтва душэўнай раўнавагі
Калі хочаш мець уяўленне пра эканамічны стан краіны і дабрабыт — наведай крамы і рынкі. А вось калі інтарэс больш глыбокі, калі ёсць намер зазірнуць у душу народа і напоўніць канкрэтным зместам паняцце “нацыянальны менталітэт”, трэба ісці ў тэатр і мастацкі музей. Сёлета Рэспубліцы Беларусь — 25 год. Маючы трывалы гістарычны грунт і глыбокія цывілізацыйныя карані, наша краіна годна прайшла выпрабаванні і сцвердзілася як паўнавартасная, суверэнная дзяржава. Выстава “Сучасная Беларусь вачыма мастакоў”, што праходзіць у Нацыянальным мастацкім музеі, распавядае пра тое, як згаданая чвэрць стагоддзя адбілася ў люстэрку творчасці.
Ізноў чамаданны настрой
У літаральным і пераносным сэнсе на чамаданах услед за рэжысёрамі (“К” № 26) апынуліся сёлетнія выпускнікі спецыяльнасці “Акцёрскае майстэрства” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Да дыпломных экзаменаў прыйшлі завочны курс заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Лідзіі Манаковай і чацвёрты курс “дзённікаў” прафесара, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, дэкана тэатральнага факультэта Уладзіміра Мішчанчука.
Ідэальныя пошукі
Творы графічных дызайнераў вылучаюцца лаканізмам і дакладнасцю, яны ў трэндзе: не вымяраюцца часам і амаль заўсёды зразумелыя гледачу. Цяпер у сталічным Палацы мастацтва праходзіць выстава “Ідэя!”, дзе сабраныя акурат апошнія работы.
“Анклаў" спадчыны і стыхія
Навуковы супрацоўнік знакамітага расійскага Дзяржаўнага Эрмітажа Аляксандр Гордзін ужо не першы год імкнецца змяніць да лепшага лёс закінутай Пакроўскай царквы ў вёсцы Стайкі, што ў Невельскім раёне на расійскай Пскоўшчыне. Але… пакуль што безвынікова. І нядаўні яго ліст у “К” без усякага пафасу можна назваць “крыкам душы”: каштоўны архітэктурны помнік гіне літаральна на вачах. Яшчэ год-два, і ратаваць ужо проста не будзе чаго. Царква мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэгіянальнага значэння, але ж на яе стане ён не адбіўся.
Адкуль “мёртвая зона”?
На тыдні інтэрнэт абляцеў здымак: сербскія музыканты выступаюць ля сталічнай Ратушы перад пустой плошчай. Ёсць варыянт з іншага ракурсу, але плошча пустая.
Чым жывяце, раён, мястэчка?
Чарговы агляд пошты — пра чарговы летні клопат работнікаў культуры, якім сёння — не да адпачынку.
Поплеч з рыцарамі
26 чэрвеня народнаму артысту Беларусі, акцёру-коласаўцу Уладзіміру Куляшову споўнілася б 75. Амаль 17 гадоў прайшло з таго дня, як ён пайшоў з жыцця, але калегі па сцэне, прыхільнікі яго магутнага таленту прыгадваюць майстра сцэны і вобразы, створаныя ім. Успамінамі пра бацьку падзялілася з намі яго дачка, актрыса Коласаўскага тэатра Вольга Куляшова. Гэты год стаў знакавым для яе сям’і: у студзені адзначыла сваё 75-годдзе маці, артыстка Ніна Левашова, ды і сама Вольга Уладзіміраўна зусім хутка, у жніўні, адзначыць сваю круглую дату.
Дашкевіч new?
“Святло і цень” — выстава-прэзентацыя фотаработ Льва Дашкевіча, якая адбылася на мінулым тыдні ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, спалучае арыгінальныя работы мінскага майстра і яго рэканструяваныя фатаграфіі. Апошнія — плён працы ізраільскага фатографа, спецыяліста ў галіне хімічных і іншых узнаўляльных тэхнік Барыса Равіча, створаныя адмыслова ў рамках сумеснага беларуска-ізраільскага праекта. Зрабіць падобную калекцыю натхніў калегу Алік Замосцін, прадзюсар і фатограф з Ізраіля, які адкрыў для сябе ў Мінску постаць таленавітага беларускага піктарыяліста.
Чым “прырасла” “Берагіня”, а што не змянілася?
23 — 26 чэрвеня ў Акцябрскім на Гомельшчыне прайшлі заключныя імпрэзы Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”. Не маючы афіцыйна статусу міжнароднага, фестываль стаў такім дэ-факта: удзельнічалі каля 900 чалавек з шасці краін. У апошні дзень мерапрыемства наведаў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў, які адзначыў высокі ўзровень падворкаў на “Рудабельскім кірмашы” і фестывалю ўвогуле.
“Безнал” ці ніяк? Вось у чым пытанне…
Днямі на прэс-канферэнцыі журналісты спыталі ў старшыні Нацыянальнага банка Беларусі Паўла Калаўра, ці набыў ён сабе партманэ з аддзяленнем для манет: маўляў, хутка ж дэнамінацыя, падрыхтавацца трэба. На гэта той паказаў сваю банкаўскую карту і сказаў: “Гэта і ёсць маё партманэ, бо я пры разліках карыстаюся выключна карткай”. Выдатна, але, відаць, на фестывалі па розных гарадах Беларусі Павел Калаўр не ездзіць. Бо там з такім “партманэ” часам магчыма і не дасі сабе рады.
Манеты ёсць ужо, а скарбонкі толькі будуць…
“Грашовыя” дрэвы, скарбонкі ў выглядзе парася ці сабакі, карціны з манет і дзясяткі самых розных сувеніраў. На ўсё гэта цягам самага бліжэйшага часу попыт павялічыцца. Прычына з’явы адна: сёлетняя дэнамінацыя. Але ці падрыхтаваліся, скажам, раённыя Дамы рамёстваў да гэтай падзеі? Ці чакаюць збольшага вырабы “made in Сhina”?
Расціслаў Янкоўскі (1930 — 2016)
Памёр народны артыст СССР Расціслаў Янкоўскі, які ледзь не шэсцьдесят гадоў запар выходзіў на сцэну Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага. Такім і запомніўся — з усё нарастальнай славай, “запраграмаванай” у ягоным імені, і вечнай маладосцю душы, закладзенай у адно з самых “артыстычных”, калі меркаваць па агромністай акцёрскай дынастыі, прозвішчаў.
Сяргей Картэс (1935 — 2016)
Сяргей Картэс — асоба ў беларускай музыцы незвычайная. Знакавая. Спасцігнуць, напоўніцу асэнсаваць зробленае ім можна будзе хіба на часавай адлегласці. Але і цяпер зразумела, што менавіта з яго твораў і ягонага колішняга кіраўніцтва Вялікім тэатрам пачаўся новы этап у айчыннай опернай класіцы.
Горад, якога не ведаеш
Выстава графікі “Горад, які мы не бачылі. Мінск на малюнках 1940 — 1950 гадоў”, разгорнутая цяпер у Гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва, паказвае, як выглядаў Мінск пасля вызвалення. Таксама можна пабачыць некоторыя эпізоды новага будаўніцтва на праспекце імя Сталіна. Работы аўтарства Іосіфа Лангбарда, Георгія Заборскага, Уладзіміра Караля, Сяргея Святліцкага, Уладзіміра Стальмашонка. Усяго — пяць дзясяткаў твораў.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»