Занесены на Рэспубліканскую дошку Пашаны

№ 25 (1255) 18.06.2016 - 24.06.2016 г

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2016 года № 225 шэраг арганізацый занесены на Рэспубліканскую дошку Пашаны пераможцаў спаборніцтваў за 2011—2015 гады і за 2015 год.

Так, прызнаны пераможцамі спаборніцтваў і занесены на Рэспубліканскую дошку Пашаны за дасягненне ў 2015 годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльнага эканамічнага развіцця шэраг арганізацый, у тым ліку тыя, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы культуры, па арганізацыі адпачынку і забаваў. Сярод іх — Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Гомельскі абласны музей ваеннай славы.