Згодна з Указам № 191 выбары ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання пройдуць з 18 чэрвеня па 18 верасня 2016 года. Абавязкі па арганізацыі выбараў і кантролі за выкананнем выбарчага заканадаўства ўскладзены на Цэнтральную камісію краіны па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Фінансаванне расходаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў з рэспубліканскага бюджэту забяспечыць Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Усе дакументы, датычныя выбарчай кампаніі, можна знайсці на сайце Цэнтрвыбаркама.