Справаздача, аналіз, прагноз

№ 24 (1254) 11.06.2016 - 17.06.2016 г

22 — 23 чэрвеня, як “К” пісала ўжо, у Мінску пройдзе пяты Усебеларускі народны сход. На абмеркаванне будуць вынесеныя пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011—2015 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016—2020 гады. Чакаецца, што ўдзельнікамі мерапрыемства стане прыкладна дзве з паловай тысячы чалавек з усіх куткоў краіны.

/i/content/pi/cult/590/13117/2-1.jpgДэлегатам (упершыню) на V Усебеларускі народны сход абраны начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкамаАляксандр ВЯРСОЦКІ. Гэта чалавек, які вынікова працуе над тым, каб клубы, бібліятэкі і музеі вобласці працавалі на перспектыву, каб Гродзеншчына ўспрымалася краем замкаў.

— Якім, на ваш погляд, павінен быць Усебеларускі народны сход?

— Дзелавітым ды канструктыўным. Справаздачная частка — абавязковая. Неабходна прааналізаваць, што мы здолелі зрабіць, а што — не. І тут галоўнае разабрацца, чаму не выкананы пэўныя абавязацельствы, прынятыя на папярэднім народным сходзе. Толькі грунтоўны аналіз дазволіць акрэсліць рэальныя перспектывы дзейнасці на бліжэйшыя пяць гадоў. Я для сябе, да прыкладу, перспектывы далейшага развіцця культуры Гродзеншчыны бачу дакладна.

— Давайце пра тое, што зроблена ў вобласці за гэты час, а якія з задум рэалізаваць не ўдалося.

— Мінулая пяцігодка для Гродзеншчыны была досыць прадуктыўная. Завяршылі рэканструкцыю тэатра лялек. Да ладу давялі сядзібу Міхала Клеафаса Агінскага ў Смаргонскім раёне, узнавілі палац Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне, пабудавалі музей у Бераставіцы, стварылі музейныя экспазіцыі ў Іўі, Лідзе, Смаргоні, Ашмянах… У перспектыве застаецца завяршэнне работ у Лідскім замку і ў Старым Гродзенскім. І першы і другі даўно з’яўляюцца для краіны брэндавымі… Гэта менавіта тыя пытанні, якія я хацеў бы ўзняць на Усебеларускім народным сходзе.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"