У Мінску гэтыя прадметы экспануюцца ўпершыню. Усяго прадстаўлена 32 асобнікі з прыватных калекцый, сярод якіх асабліва вылучаюцца: карта Вялікага княства Літоўскага 1595 года, складзеная вядомым еўрапейскім картографам Герардам Меркатарам, “Радзівілаўская карта” 1613 года, карты Польшчы XVI — XVIII стагоддзяў, на якіх зафіксаваны падзелы Рэчы Паспалітай, карты еўрапейскіх частак Расійскай імперыі і іншыя. На кожнай з іх можна пабачыць беларускія землі ў пэўны гістарычны перыяд.
Багата дэкараваныя рамкамі, картушамі, у адпаведнасці з мастацкімі стылямі, што панавалі на час іх складання, карты і атласы можна разглядаць як мастацкія творы, а іх стваральнікаў як мастакоў. Нават колеры фарбаў выкарыстоўваліся ў адпаведнасці з павевамі часу.
Мар’я ОВЭРЧУК, навуковы супрацоўнік Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры