Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Да Бакста з любоўю
16 мая ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета прэзентуюць выставу Алены Вантрыён-Макарэвіч — беларускай мастачкі, якая зараз жыве ў Францыі. Экспазіцыя прысвечана 150-годдзю з дня нараджэння выбітнага мастака і сцэнографа, выхадца з нашай зямлі Леона Бакста.
“Па праву памяці жывы…”
У сталіцы Дзень Перамогі адзначалі ва ўсіх раёнах, а асноўныя культурныя дзеі разгарнуліся на цэнтральных плошчах, у парках ды ў культурных установах.
Падзейны шэраг Дзён культуры
На гэтым тыдні ў рамках візіту Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава ў Рэспубліку Беларусь адбыўся шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку адкрыццё Пасольства Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь і Дні культуры гэтай краіны ў нашай дзяржаве.
Весяліцца вясёлая весялосць
Давялося пабываць на фестывалі дзіцячых тэатральных калектываў школьнікаў і навучэнцаў пазашкольных устаноў ва ўзросце да 17 гадоў. Прэс-рэліз заахвочваў выступаць з п’есамі на любую тэматыку, але найбольш віталіся “вясёлыя жыццесцвярджальныя тэатральныя прадстаўленні з пазітыўным гучаннем”. Чаму ж ад заяўленай весялосці хацелася бегчы без аглядкі?
Куды "прыбіцца" драматургу?
Па даных, агучаных Міністэрствам культуры краіны, летась айчынныя тэатры сыгралі 120 прэм’ер, 30 з якіх было пастаўлена па творах беларускіх аўтараў.
Інфармацыйнасць? Асветніцтва?
Куды сёння рушыць еўрапейская і сусветная опера? Якія кірункі опернага мастацтва аказваюцца найбольш перспектыўнымі? На гэтыя і многія іншыя пытанні я неаднаразова шукала адказ у час гастроляў.
Не бярозка на ўскрайку поля…
Гаворка ў маёй калонцы пойдзе пра гамяльчаніна па нараджэнні, мастака-манументаліста, педагога Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Генадзя Жарына. Што вядома пра яго шлях? Нарадзіўся, вучыўся, ажаніўся, працаваў... І вось — цішыня, нібыта і не было Жарына, нібыта няма пра што казаць.
Кропка ў справе Хруцкага
Мастацкая галерэя, што ўваходзіць у склад Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, плануе 18 мая, у Дзень музеяў, прэзентаваць партрэт Адама Міцкевіча пэндзля Івана Хруцкага. Карціну плануецца паказаць разам з дакументамі, што пацвярджаюць аўтарства.
Ад “барана” да тузіну стужак
Шэраг тэхналогій і абрадаў з Глыбоцкага раёна маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь і з’яўляюцца своеасаблівымі брэндамі гэтага куточка Віцебшчыны.
Краўд-ракурс музыкі
Краўдфандынг — калектыўнае супрацоўніцтва людзей (донараў), якія добраахвотна аб’ядноўваюць свае грошы ці іншыя рэсурсы разам, як правіла, праз Інтэрнэт, каб падтрымаць намаганні іншых людзей або арганізацый. Калі зусім “на пальцах”, збор сродкаў аднымі на ажыццяўленне праекта іншымі. Краўдфандынг крочыць па планеце амаль два дзясяткі гадоў, нядаўна дабраўся і да нас. Адным з першых беларускіх музыкантаў, хто звярнуўся да яго, стаў Атмараві. А адным з крайніх на сёння — гурт “Стары Ольса”. Іх мы і папрасілі падзяліцца досведам. Яшчэ два эксперты — людзі таксама не апошнія ў айчыннай музычнай індустрыі.
Ад карнавалу да тых, хто змяняецца
6 — 8 мая ля сталічнай Ратушы прагрымеў IV Мінскі форум вулічных тэатраў. Побач з айчыннымі камедыянтамі публіку забаўлялі прадстаўнікі творчых калектываў з пяці краін. Каскад спектакляў на вольным паветры паклаў пачатак шэрагу разнапланавых оўпэн-эйраў, што будуць ладзіцца ў Верхнім горадзе цягам усяго лета.
Рэчаіснасць пад новым соусам
У знакамітым фільме “Летась у Марыенбадзе” герой літаральна “стварае” памяць сваёй візаві, паступова пераконваючы незнаёмую дагэтуль жанчыну ў тым, што яна некалі яго кахала. Выстава “Усё было па-іншаму” таксама прысвечана падманлівым уласцівасцям памяці — прычым, як падаецца, не толькі асабістай, але і культурнай. Наведаўшы Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, цікаўны замежнік можа прыйсці да высновы, быццам беларускае сучаснае мастацтва мае паўнавартасны “бэкграўнд”, і замест таго, каб прылюдна камплексаваць, яго прадстаўнікі спакойна выказваюцца на агульначалавечыя тэмы.
Vita — ludi — veritas
Менавіта так — “Жыццё — Гульня — Ісціна” — называецца выстава трох жывапісцаў у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
“Перазагрузка” паводле Салаўёва
У малой зале Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь працуе выстава “Рэальнасць без падабенства” да 90-годдзя заслужанага дзеяча мастацтваў краіны Аляксандра Салаўёва.
Пад мантыяй безразважнага Арлекіна
Сёння "К" працягвае расповед пра знакамітага савецкага кінаартыста — беларуса Пятра Алейнікава.
Пішам — паасобку, чытаем — разам
Усе гэтыя лісты па змесце — падзейныя. Адсюль і неабходнасць чарговага агляду нашай багатай пошты. Вельмі не хочацца, каб састаравалі факты, пра якія пішуць пазаштатныя аўтары “К”.
“Параненыя, наскрозь прабітыя кулямі…”
Неўзабаве спіс нематэрыяльнай спадчыны UNESCO можа папоўніцца адметнай традыцыяй беларускага званарства. Рэалізацыя гэтай ініцыятывы стала магчымым пасля грунтоўнага вывучэння і сістэматызацыі 1747 званоў ХVI — ХХ стагоддзяў з некалькіх соцень праваслаўных храмаў краіны.
Штуршок да густу
Каб чалавецтва вынайшла дазіметр па замеры ўзроўню таленту, то ў Беларусі гэты апарат час ад часу выходзіў бы з ладу ад такой колькасці неардынарных асоб вакол нас. Хацелася б яшчэ, каб гэтых людзей ведалі ў твар, ганарыліся імі, шанавалі. І не толькі замежнікі, а найперш суайчыннікі. Нядаўна карэспандэнт “К” сустрэлася з беларускім кампазітарам, арганістам, лаўрэатам міжнародных конкурсаў Вольгай ПАДГАЙСКАЙ з пляяды маладых аўтараў Беларусі.
Буквар у барыстэраў
Беларускія навукоўцы здолелі даказаць, што ў буквара беларускія карані. Упершыню з’явілася і магчымасць прадставіць публіцы якасныя выявы першай у гісторыі кнігі, якая мела назву “Буквар”. Ім аказалася беларускае выданне, якому ў 2018-м споўніцца 400 гадоў.
Бізнес з планам?
У дзяцінстве я марыў знайсці партманэ, поўнае грошай, і ўяўляў, як набуду веласіпед, дзясятак гатункаў марожанага, і шакаладных цукерак. Але дзіцячыя мары так і засталіся імі, бо грашыма што тады, што цяпер ніхто дарогі не высцілае. А мой артыкул — пра эканамічныя форумы, што ладзяцца ва ўсіх рэгіёнах краіны. Гэта, фактычна, тыя самыя, знойдзеныя на дарозе, грошы, дзякуючы якім культработнікі могуць рэалізаваць уласны крэатыў. Але спачатку трэба зацікавіць інвестара...

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»