Беларусь — Літва

№ 18 (1248) 30.04.2016 - 06.05.2016 г

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў 28 красавіка ў рамках візіту ў Літву наведаў Беларускую гімназію імя Францыска Скарыны ў Вільнюсе. Кіраўнік айчыннага Міністэрства культуры прыняў удзел у адкрыцці выставачнага праекта Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Беларусь і беларусы” (на фота зверху). Таксама адбылася сустрэча Барыса Святлова з кіраўніцтвам Аб’яднання беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы. На 29 красавіка ў плане візіту значыліся перамовы з міністрам культуры Літоўскай Рэспублікі Шарунасам Біруцісам, падпісанне Праграмы супрацоўніцтва ў галіне культуры на 2016 — 2018 гады паміж міністэрствамі дзвюх краін (на здымку ўнізе), а таксама ўдзел у адкрыцці выставы “Час і творчасць Льва Бакста” ў Вільнюскай карціннай галерэі (нагадаем, 150-я ўгодкі мастака адзначаюцца сёлета пад эгідай UNESCO). Калі нумар здаваўся ў друк, ішла прэс-канферэнцыя з нагоды адкрыцця выставы з удзелам, у тым ліку, Святлова і Біруціса.

/i/content/pi/cult/584/12934/2-1.jpg

Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы