Гудзевічы. Ткацтва

№ 16 (1246) 16.04.2016 - 23.04.2016 г

Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей на мінулым тыдні запрасіў на цікавую імпрэзу — “Гудзевіцкі фэст. Ткацтва”.

9 красавіка стартаваў цыкл мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю народных рамёстваў і нашай нематэрыяльнай спадчыны. Падвойнае ткацтва вёскі Гудзевічы, якое адрадзіла народны майстар Вера Белакоз, унесена ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і стала асновай свята.

Раніцай пачалі прыбываць экскурсійныя аўтобусы з вучнямі са школ Гродзеншчыны, прыйшла і мясцовая дзятва з настаўнікамі. Госці пазнаёміліся з музейнымі выставамі. Адна з іх называецца “Калі ў душы вясна…” і дэманструе талент, працавітасць, высокі мастацкі густ мясцовых жанчын. Арганізавана выстава па ініцыятыве Ірэны Жукоўскай, старшыні Гудзевіцкай пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын. Другая выстава — “Фантазіі ў дрэве” Анатоля Зубанава. А майстар-клас па ткацтве правяла Вера Белакоз.

Работнікі Гудзевіцкага філіяла цэнтра вольнага часу і культуры прапанавалі анімацыйную праграму Мастоўскага цэнтра рамёстваў, набыць сувенірную прадукцыю.

Сяргей ДЗЕЙКАЛО, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мастоўскага райвыканкама