“Пяць кантынентаў”

№ 17 (1247) 23.04.2016 - 29.04.2016 г

22 красавіка ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі медалі UNESCO “Пяць кантынентаў” і дыпломы Генеральнага дырэктара UNESCO Ірыны Бокавай уручылі народным артыстам Беларусі, народным артыстам СССР, прафесарам Валянціну Елізар’еву (на фота справа) і Ігару Лучанку. Згаданым медалём, заснаваным у 1996 годдзе, адзначаюцца дзеячы культуры розных краін за значны ўнёсак у развіццё нацыянальных культур і культурнай разнастайнасці ў свеце.

/i/content/pi/cult/580/12860/2-4.jpg

Аўтар: Таццяна МАТУСЕВІЧ
рэдактар інтэрнэт-рэсурса газеты "Культура" kimpress.by