“Лівень заспеў” у Сафіі

№ 15 (833) 12.04.2008 - 18.04.2008 г

Напрыканцы сакавіка ў Федэрацыі дружбы з народамі Расіі і СНД у Сафіі адбылася прэзентацыя кнігі Алены Андрэевай “Когда тебя настигнет ливень”, у якой прыняў удзел Пасол Беларусі ў Балгарыі Вячаслаў Качанаў.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел старшыня Таварыства дружбы “Балгарыя — Беларусь” С.Фердаў, старшыня Федэрацыі дружбы з народамі Расіі і СНД З.Захарыеў, старшыня Клуба выпускнікоў беларускіх ВНУ Н.Ніколаў, прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў і культуры, выдавецтваў, грамадскіх арганізацый, творчай інтэлігенцыі Сафіі.
Выступаючы перад удзельнікамі прэзентацыі, Пасол Беларусі адзначыў пазітыўную дынаміку развіцця беларуска-балгарскіх культурных сувязей, у тым ліку ў галіне літаратуры і выдавецкай справы.
У сваіх выступленнях удзельнікі мерапрыемства падкрэслівалі паспяховую дзейнасць Алены Андрэевай у якасці паэтэсы, а таксама ролю беларускага перыяду яе творчасці. Сама паэтка нарадзілася ў Сафіі, аднак 15 гадоў пражыла за межамі сваёй Радзімы, працуючы ў дыпламатычным прадстаўніцтве Балгарыі.
Напрыканцы прэзентацыі аўтарка выказала ўдзячнасць удзельнікам творчай сустрэчы за падтрымку, у тым ліку сваім беларускім калегам з газет “Літаратура і мастацтва” і “Культура”.

Паводле інфармацыі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыя