Cертыфікат творцы

№ 15 (1245) 09.04.2016 - 15.04.2016 г

Артыкулам 16 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб творчых саюзах i творчых работнiках” прадугледжана, што статус творчага работнiка — члена (удзельнiка) творчага саюза пацвярджаецца непасрэдна самiм творчым саюзам у адпаведнасцi з яго статутнымi дакументамi, а статус творчага работнiка, якi не знаходзiцца ў творчым саюзе, пацвярджаецца прафесiйным сертыфiкатам, што выдаецца спецыяльнай экспертнай камiсiяй.

Парадак выдачы прафесійнага сертыфіката творчага работніка, які не з’яўляецца членам творчага саюза, прадугледжаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 “Об административных процедурах, осуществляемых государственными органами и иными организациями по заявлениям граждан”.

Для атрымання прафесійнага сертыфіката творчага работніка грамадзянін падае заяву па ўстаноўленай форме і матэрыялы, якія пацвярджаюць вынікі творчай дзейнасці творчага работніка (творы мастацкай літаратуры і мастацтва, выкананні, публікацыі, рэцэнзіі, дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць званняў, прэмій, іншых заахвочванняў, і іншыя матэрыялы).

Пры неабходнасцi грамадзянін забяспечвае доступ да вынiкаў творчай дзейнасцi (творы манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва i iншае).

Выдачу прафесійнага сертыфіката творчага работніка ажыццяўляе экспертная камісія па пацвярджэнні статусу творчага работніка, якая створана пры Міністэрстве культуры і дзейнічае ў адпаведнасці з Палажэнне аб экспертнай камiсii па пацвярджэнню статусу творчага работнiка, якое зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2000 года № 747.

Крытэрыямi ацэнкi вынiкаў творчай дзейнасцi для выдачы названай камісіяй прафесійнага сертыфікату творчага работніка з’яўляюцца:

вынiкi творчай дзейнасцi павінны быць новымi, якiя не iснавалi раней, самастойнымi вынiкамi iнтэлектуальнай дзейнасцi;

вынiкi творчай дзейнасцi павінны адносіцца да твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва i iншых вынiкаў у галiне культуры, мастацтва i iншай культурнай творчай дзейнасцi;

прафесiйны мастацкi ўзровень вынiкаў творчай дзейнасцi;

апублiкаванне, публiчнае выкананне, публiчны паказ, давядзенне да ўсеагульнага ведама або iншыя спосабы, якiя робяць вынiкi творчай дзейнасцi даступнымi публiцы (не менш за два разы ў год на працягу апошнiх трох гадоў);

наяўнасць дзяржаўных узнагарод, званняў лаўрэата, дыпламанта мiжнародных, рэспублiканскiх, рэгiянальных культурных мерапрыемстваў i iншых заахвочванняў за вынiкi творчай дзейнасцi на працягу апошнiх трох гадоў.

Прафесійны сертыфікат творчага работніка выдаецца бясплатна ў месячны тэрмін з дня падачы заявы і дзейнічае 5 гадоў.

З 23 ліпеня 2015 года па 31 сакавіка 2016 года адбылося 10 пасяджэнняў экспертнай камісіі па пацвярджэнні статусу творчага работніка. Экспертнай камісіяй было разгледжана 47 заяў прэтэндэнтаў на атрыманне статусу творчага работніка. Па рашэнні экспертнай камісіі 26 прэтэндэнтам, якія пацвердзілі статус творчага работніка, быў накіраваны прафесійны сертыфікат.

Паводле паведамлення Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь