Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Маладзечна: маладзёжная “Травіята”
Жартачкі скончыліся: калі летась хтосьці яшчэ мог сумнявацца ў жыццяздольнасці Маладзечанскага маладзёжнага музычнага тэатра, адкрытага “Іялантай” П.Чайкоўскага на сцэне Палаца культуры, дык цяпер, пасля прэм’еры яшчэ больш складанай і працяглай — “Травіяты” Дж.Вердзі, усе ваганні і скептыцызм зніклі самі па сабе.
Прызначэнне — турызм? Пара турбаваць прывідаў
Працягваем цыкл публікацый, прысвечаных сучаснаму стану і праблемам адраджэння старадаўніх сядзіб. Карэспандэнт “К” выехаў у чарговую камандзіроўку — на гэты раз у вёску Свяцк Гродзенскага раёна, дзе захаваўся палац Валовічаў XVIII стагоддзя.
“Пiнская шляхта” з пярчынкай самаіроніі
Зусім нядаўна, у сярэдзіне сакавіка, Палескі драматычны тэатр адзначыў другую гадавіну свайго існавання. За гэты час пінскія гледачы змаглі пабачыць нямала цікавых пастановак: спектаклі паводле сусветнай і нацыянальнай класікі, сучаснай драматургіі як для дарослых гледачоў, падлеткаў, так і для самых маленькіх тэатралаў. Асаблівы поспех зазнала п’еса Георгія Марчука “Адгукніся, браце!”, прысвечаная жыццю і творчасці Якуба Коласа, які, як вядома, пачынаў свой творчы шлях менавіта ў горадзе над Пінай. Па выніках работы ў 2007 годзе ДУ “Палескі драматычны тэатр г. Пінска” занесены на гарадскую Дошку гонару.
Першы конны — Усяславу Чарадзею!
Наш даўні чытач Уладзімір Прыхач, выкладчык Смаргонскай гімназіі № 1 і вядомы краязнаўца, даслаў у рэдакцыю ліст, у якім распавядае пра помнік каню ў Валожыне. Яшчэ ў ХІХ ст. статую скакуна з узнятай у “іспанскім кроку” пярэдняй нагой загадаў паставіць каля свайго палаца граф Юзаф Тышкевіч, які захапляўся конегадоўляй. Больш чым за стагоддзе і палац, і помнік каню зведалі шмат нягод, але, на шчасце, зберагліся. Цяпер у адным з будынкаў палаца размяшчаецца вайсковая частка, і ўжо яе тэрыторыю ўпрыгожвае постаць высакароднай жывёліны. Далей У.Прыхач пытаецца: “А ці былі яшчэ на Беларусі, захаваліся або плануюцца помнікі з выявай каня? Цікава было б правесці даследаванне ў гэтым накірунку…” Рэкамендуем шаноўнаму Уладзіміру Уладзіміравічу і іншым нашым чытачам звярнуцца да “К” № 1 за 2002 г., дзе публікавалася такое даследаванне. А яшчэ мы рады паведаміць, што мінулай восенню з’явіўся першы конны помнік славутай гістарычнай асобе ўжо ў незалежнай Беларусі.
Сяргей ЖДАНОК, акадэмік НАН Беларусі: “Адчуць пульс космасу ў музыцы”
Шлях Беларусі ў космас пачаўся яшчэ ў XVII стагоддзі, калі мысліцель-гуманіст Казімір Семяновіч у сваім трактаце “Вялікае мастацтва артылерыі” заклаў ідэі, што выкарыстоўваюцца пры стварэнні касмічных лятальных апаратаў і сёння. Больш за 20 чалавек, звязаных з космасам, дала свету беларуская зямля. Сярод іх — навукоўцы Вітольд Цераскі, канструктар Сямён Косберг, чый рухавік вывеў на арбіту карабель з Юрыем Гагарыным, начальнікі касмадрома Байканур генералы Юрый Жукаў і Канстанцін Герчык. Уся краіна ведае імёны беларускіх касманаўтаў Пятра Клімука і Уладзіміра Кавалёнка. Пад кіраўніцтвам акадэміка Сяргея ЖДАНКА быў створаны касмічны апарат “БелКА”. Нават няўдалы запуск гэтага беларускага спадарожніка Зямлі не спыніў наш рух у асваенні касмічнай прасторы.
Калі фінансы... спяваюць
— Некалі культура фінансавалася з бюджэту па рэшткавым прынцыпе, і мяне ў студэнцкія гады гэтая акалічнасць здзіўляла, — узгадвае Уладзімір ЗАНЬКО, намеснік старшыні праўлення адкрытага акцыянернага таварыства “Ашчадны банк “Беларусбанк”. Цяпер агульназразумела: культурная сфера ў самым шырокім сэнсе патрабуе значных фінансавых укладанняў, без яе немагчыма паўнавартаснае развіццё ні асобы, ні ўстановы, ні краіны наогул. Цудоўна ўсведамляюць гэта і ў такой вялікай структуры, як “Беларусбанк”, дзе культуры, асабліва ўнутранай, карпаратыўнай, надаецца значная ўвага. Таму знакамітае “Фінансы спяваюць рамансы” набыло ў гэтых сценах зусім іншы, пазбаўлены іроніі сэнс.
Фонд “Падрыхтоўка кадраў” у кантэксце смелых рашэнняў
Усё ж, відаць, імя знакамітага земляка дае пэўны стымул для развіцця культурна-асветніцкай работы ў раёне. Далёка не кожны райцэнтр можа ганарыцца сваёй карціннай галерэяй ці дабудаваным у зале ГДК балконам на 90 месцаў. А гэта ж — толькі неабходны мінімум. Значыцца, узрастае запатрабаванасць ва ўстановах культуры і зацікаўленасць у іх працы. “Будуем сваё зорнае неба”, — сказаў мне дырэктар школы (тут вучыўся ў свой час будучы касманаўт Уладзімір Кавалёнак), распавядаючы пра абнаўленне вясковага музея, прысвечанага земляку. Сапраўды, “зорны” чалавек паходзіць з гэтага краю. А ў самым хуткім часе яго чакаюць на Радзіме, у школе вёскі Хацюхова, а пасля ў Белым, дзе жыве брат касманаўта.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»