Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Марымба, ксілафон...
У рамках Года культуры з 24 па 26 сакавіка ў Мінску праходзіў першы Беларускі конкурс выканаўцаў на ксілафоне і марымбе імя Міхаіла Гузікава. Мерапрыемства ладзілася ў дзіцячай музычнай школе мастацтваў №10 Мінска імя Яўгена Глебава, а яго арганізатарамі выступілі Беларускі саюз музычных дзеячаў, Беларуская перкусійная асацыяцыя, названая ўстанова адукацыі ды шэраг камерцыйных арганізацый.
Акцёрскі баль у коласаўцаў
Артысты-коласаўцы вырашылі адметна адзначыць сваё свята — Міжнародны дзень тэатра, запрасіўшы гледачоў на акцёрскі баль “У віхуры ілюзій”.
35 гадоў без антракту
30 сакавіка Тэатр-студыя кінаакцёра Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” адзначаў 35 гадоў з дня заснавання.
“Лічбавы” шлях Скарыны
Алесь СУША, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Агрэсія замест харызмы?
Мікалай КІРЫЧЭНКА, народны артыст Беларусі, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, дацэнт кафедры акцёрскага майстэрства Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
Паказаць карціны — нічога не зрабіць
Ларыса ФІНКЕЛЬШТЭЙН, мастацтвазнаўца, заснавальнік першай у Беларусі аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі “Брама”
Добраму канцэрту яшчэ б і асвятленне пасавала…
Перад тым як пачаць расповед пра шматгранную івацэвіцкую культуру, усё ж вернемся ў Ляхавічы. У тамтэйшым “інфармацыйна насычаным“ гатэлі свежы нумар раённай газеты нам паведаміў, што гурту “Народныя музыкі“ спаўняецца 25 гадоў. Не маглі прайсці міма такой нагоды, таму і завіталі ў Ляхавіцкі ГДК, дзе і “прапісаны“ народны калектыў.
Пакуль леў быў у бібліятэцы…
Гэты фэст “вырас” з выставы handmade-герояў сучасных кніг “Усмешлівыя цуды” і ўпершыню парадаваў мінчан летась, засведчыўшы сваю прысутнасць у падзейнай афішы сталіцы. Сёлета фестываль мае тэматычны ўхіл і прысвечаны навуковай і навукова-папулярнай літаратуры. Карэспандэнты “К” паспрабавалі занурыцца ў падрыхтоўку мерапрыемства, іншымі словамі, у яго закуліссе, а таксама наведалі першыя гадзіны акцыі.
Сапраўдная беларуска
У адзін з нядаўніх уік-эндаў культурнае жыццё Брэста ўзбагаціла праграма фільмаў-прызёраў Нацыянальнага конкурсу Мінскага міжнароднага фестывалю “Лістапад-2015”. Была паказана і кароткаметражная стужка “Сапраўдная амерыканка”, уганараваная на форуме дыпломам журы. Цікава, што знята карціна ў Злучаных Штатах на англійскай мове, але яе аўтар, Дар’я Жук, — мінчанка, хоць жыве ў ЗША ўжо два дзесяцігоддзі. “К” распытала рэжысёра пра шлях у кіно і пра тое, чаго можа дасягнуць моцная асоба ў творчасці.
Кант і такт “у адным флаконе”
ХІ Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М.@rt.кантакт”, што прайшоў у Магілёве 21 — 27 сакавіка, даў не толькі мастацкія ўражанні, але і нагоду для разважанняў. Да заўсёдных пытанняў — як глядзеліся беларускія спектаклі на фоне пастановак з 9 краін і як фэсту развівацца, куды рухацца далей — далучыліся больш ёмістыя: які штуршок можа даць форум нашаму мастацтву, якія ідэі, тэхнікі ці прыёмы, заяўленыя ў спектаклях, можна падхапіць.
Тэндэнцыя: пасля каледжа — працаваць
26 красавіка ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя Аляксея Глебава адбыўся Дзень адкрытых дзвярэй. У навучальных установах такія мерапрыемствы звычайна ладзяцца напярэдадні ўступных іспытаў з мэтай інфармавання абітурыентаў. Так было і гэтым разам. На ўсіх паверхах будынка каледжа разгарнулі экспазіцыі, якія адлюстроўваюць шлях, што наканавана прайсці таму, каму пашчасціць стаць навучэнцам “Глебаўкі”.
Ювелір, які не літуе ланцужкі і прагне канкурэнцыі
З нагоды персанальнай выставы, якую брэсцкі мастак, стваральнік адноўленага Крыжа Ефрасінні Полацкай ювелір Мікалай КУЗЬМІЧ ладзіў у сталічным Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, рэдакцыя “К” зладзіла сумоў’е з госцем. Гаворка ішла, зразумела, і пра Крыж святой апякункі Беларусі, і пра справы больш зямныя, але ў кантэксце сучаснай культурнай прасторы — даволі важкія.
Тры любові тых самых людзей
П’есу “Любоў людзей” вядомага беларускага артыста і драматурга Дзмітрыя Багаслаўскага айчынныя гледачы змаглі ўбачыць адразу ў трох розных варыянтах. Так, у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі яна ідзе ў версіі заслужанага дзеяча мастацтваў нашай краіны Аляксандра Гарцуева, азначаная як “пасялковая драма пасярод 70-х”. Але раней, чым на радзіме, яна была пастаўлена ў блізкім замежжы (увогуле ж увасоблена ў 13 тэатрах!). Дзякуючы тэатральным фестывалям, што праходзілі ў сталіцы і Бабруйску, можна было пераканацца, як па-свойму прачыталі адзін і той жа тэкст ва Украіне і ў Расіі. Тым і цікавы тэатр: ён вечна зменлівы, непрадказальны — як само жыццё.
Не час “Троіцы”?
Музыканты этна-трыа “Троіца” б’юць у званы: на бліжэйшы мінскі канцэрт калектыву білеты прадаюцца так сабе...
Мураванка на беразе Дзятлаўкі
На беразе ракі Дзятлаўка, перад возерам, стаіць мураваны палац былога маёнтка Радзівілаў. Ён уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны краіны. Гістарычная і архітэктурна-мастацкая каштоўнасць помніка мае агульнанацыянальную значнасць.
Золата і вохра свету Гаўдзі
Назва выставы “Паклон Гаўдзі”, што нядаўна адкрылася ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва (пляцоўка на праспекце Незалежнасці), — знак павагі Валерыя Вядрэнкі да вялікага каталонскага дойліда. Але за назвай — адметная і постаць аўтара дакументальных фатаграфій і фотапластычных кампазіцый, які падчас вандроўкі па Барселоне ў 2011 годзе “прапусціў” праз сябе вобразную архітэктуру.
Праект са сваіх традыцый
Найбольш яскрава рэгіянальныя асаблівасці культуры і рамёстваў Прынямонскага краю адлюстраваны ў нематэрыяльных праявах творчасці чалавека, якія ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Для іх папулярызацыі на Гродзеншчыне запланаваны цыкл мерапрыемстваў, якія з сакавіка па чэрвень знаёмяць са звычаямі, абрадамі, рамёствамі, музычнымі і танцавальнымі традыцыямі.
Нас пакінуў апошні народны паэт Беларусі...
29 сакавіка вечарам прыйшла сумная вестка — памёр народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Ніла Гілевіча яго родным.
Людзі з камерамі
Прывітаўшы мяне ў сваёй мінскай кватэрцы, архівіст Андрэй Скуратовіч адразу дзеліцца апошняй знаходкай. Па сутнасці, гэта новы, нікому не вядомы і зусім нечаканы твор знакамітага скульптара Аляксея Глебава. Як выявілася, народны мастак БССР, які адышоў у лепшы свет без малога паўстагоддзя таму, здолеў — свядома ці не — прадвызначыць важны трэнд ужо нашага часу: адлюстраванне паўсядзённасці. Героі яго фотасерыі — мінчане. Так, проста мінчане. Менавіта такія, якімі яны былі ў пачатку 60-х, прычым у тыя моманты, калі нават і не здагадваліся, што іх фатаграфуюць.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»