З музея нашай дзяржаўнасці

№ 14 (1244) 02.04.2016 - 09.04.2016 г

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

/i/content/pi/cult/581/12781/1-3.jpg

Да 20-годдзя Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь ў Расійскай Федэрацыі дэманструецца выстава “Навекі разам”. З фондаў Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці прадстаўлены шэраг цікавых экспанатаў. Напрыклад, імператарская парцаляна, вырабы з гжэльскай парцаляны, юбілейны знак “10 гадоў з Дня яднання народаў Беларусі і Расіі”, набор медалёў “У памяць 200-годдзя Айчыннай вайны 1812 года”. Большасць гэтых рэчаў — падарункі, якія былі зроблены расійскімі гасцямі Кіраўніку беларускай дзяржавы.

Фота прадастаўлены музеем