Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
І пачатак…
Творы народных мастакоў Беларусі Міхаіла Савіцкага і Гаўрылы Вашчанкі, заслужаных дзеячаў мастацтваў нашай краіны, а таксама мастакоў з Расіі і Украіны… Выстава жывапісу, прысвечаная 30-годдзю катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, працуе ў гомельскай Карціннай галерэі Гаўрылы Вашчанкі. Арганізатарамі падзеі выступілі Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем краіны, Беларускім саюзам мастакоў і Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў. А 26 красавіка экспазіцыя адзін дзень будзе дзейнічаць у ельскім Гарадскім доме культуры “Колас”.
У Малдове гукалі вясну па-нашаму
У Бюро міжэтнічных адносін Рэспублікі Малдова па ініцыятыве грамадскага аб’яднання “Беларускі культурны рух Малдовы” зладжана старажытнае свята-абрад “Гуканне вясны”. У якасці арганізатараў выступілі пяць грамадскіх аб’яднанняў беларускай дыяспары.
"Беларусь, я люблю цябе!"
У суботу творчыя калектывы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў працягнулі Рэспубліканскую грамадска-культурную акцыю "Беларусь, я люблю цябе!". Па традыцыі апошніх месяцаў, выступленне артыстаў адбылося ў мінскім падземным гандлёвым цэнтры "Сталіца".
“Пяць кантынентаў”
22 красавіка ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі медалі UNESCO “Пяць кантынентаў” і дыпломы Генеральнага дырэктара UNESCO Ірыны Бокавай уручылі народным артыстам Беларусі, народным артыстам СССР, прафесарам Валянціну Елізар’еву (на фота справа) і Ігару Лучанку. Згаданым медалём, заснаваным у 1996 годдзе, адзначаюцца дзеячы культуры розных краін за значны ўнёсак у развіццё нацыянальных культур і культурнай разнастайнасці ў свеце.
"Дзве душы"
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы 26 і 27 красавіка прадставіць прэм'ерны паказ спектакля Мікалая Пінігіна "Дзве душы" паводле Максіма Гарэцкага. на здымку: заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ігар Сігоў і артыст Раман Падаляка ў сцэне са спектакля.
Маркетынг з нагоды беларускіх “…Масак”
Эстрадныя выканаўцы ўмеюць заявіць пра сябе, пры адсутнасці, як правіла, сур’ёзнай нагоды для размовы. Руку арбалетам параніў, машыну на паркоўцы падзёр, сэлфі на ўзмор’і зрабіў — і адразу прозвішча мільгаціць у мас-медыя. Айчыннаму тэатру ёсць пра што распавесці публіцы, аднак, ён нябыта саромеецца. Асабліва сціплы тэатр лялек. Днямі ж адбылося ўручэнне Расійскай нацыянальнай тэатральнай прэміі “Залатая маска” і адразу тры прадстаўнікі беларускага тэатра лялек атрымалі найвышэйшыя ўзнагароды ў суседзяў! І дзе інфармацыйная лавіна?
Цвікі ў целе
Я прызвычаілася сустракаць у самых нечаканых месцах паліцы з буккросінгам. Пабачыўшы некалькі стосаў выданняў ля ліфта ў “Маскоўска-венскім” гандлёвым цэнтры сталіцы, пачала праглядаць карэньчыкі. Нават рукі працягнула да “У вайны не жаночае аблічча” (дакументалістыку айчыннага нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч зараз многія перачытваюць), ды ўзяць не магла, бо яна была... насаджана на цвік! Аказваецца, перада мной — лаўка для пакупнікоў, з чыёйсьці дзікай ідэі зробленая з кніг…
Мае адчыненыя дзверы
Хтосьці сказаў, што калі чалавек хавае сваё мінулае, у яго няма будучыні. Сваё я ніколі не хаваў — яно ў мяне было цудоўнае.
Cялянскі “праект” і “выцінка”
Не сказаў бы, што з правядзеннем у нашай глыбінцы фестываляў з нацыянальнай афарбоўкай, традыцыйных святаў і абрадаў усё ідзе добра, багата ды класна. Але саграшыў бы супраць ісціны, сцвярджаючы, што ўсё дрэнна і ніяк.
Каб “Ваў!” паўтаралася…
Я бачу праблему: зараз дзеці не шмат чытаюць беларускага, не шмат чытаюць класічнага.
Не ўмоўны лісток кнігавыдачы
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Івацэвіцкага райвыканкама Святлана Завадская параіла нам заехаць у вёску Любішчыцы. Мы заехалі. І зноў не пашкадавалі. Высветлілася, што адзін з нас быў тут некалькі гадоў таму. Таму з’явілася нагода прасачыць дынаміку развіцца тамтэйшых клубнай ды бібліятэчнай устаноў.
Калі гурток “закрыты” для…
2 красавіка адзначаўся Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму пад эгідай ААН. У Мінску прайшла выстава 12 фотапартрэтаў дзяцей з аўтызмам і дзіцячым цэрэбральным паралічом “Я магу!..”, адбыўся першы прабег з удзелам дзяцей з інваліднасцю і здаровых людзей. А ўвечары таго ж дня беларуская сталіца ўпершыню прыняла ўдзел у сусветнай акцыі “Light It Up Blue” (“Запалі сінім”) — на адзін дзень падсветка спартыўных комплексаў, аб’ектаў грамадскага прызначэння, гандлёвых і бізнес-цэнтраў была сіняй на знак увагі да праблемы аўтызму. Да таго ж, як пісала “К”, у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы таксама ладзяць мерапрыемствы з удзелам дзетак-аўтыстаў... Ці паспрыялі такія акцыі пашырэнню звестак пра праблемы дзяцей з аўтызмам у Беларусі? Якім чынам у падобных акцыях могуць паўдзельнічаць работнікі культуры? “К” пагутарыла пра тое са старшынёй Міжнароднай дабрачыннай грамадскай арганізацыі “Дзеці. Аўтызм. Бацькі” Таццянай ЯКАЎЛЕВАЙ.
"Зоркі" ў горадзе
Калі вы думаеце, што замежныя артысты пасля сваіх выступаў у беларускіх гарадах адразу ж з’язджаюць у аэрапорт ці на вакзал альбо рэлаксуюць у рэстаранах ці гасцініцах, то думаеце правільна. Але некаторыя з іх, здараецца, усё ж замаўляюць арганізатарам канцэртаў нейкую культурную праграму, экскурсію па горадзе. Зрэшты, і прамоўтары, бывае, скіроўваюць гастралёраў на знаёмства з мясцовымі славутасцямі. І калі ўсё “зрастаецца”, з’яўляюцца здымкі накшталт тых, якія мы прапануем вашай увазе. А прадстаўнікі беларускіх канцэртных агенцтваў даюць каментарыі па дадзенай тэме.
Пакуль — эскізы
Люстэрка жыцця — мастацтва. І тое, што на чарнобыльскай тэме ў Беларусі пакуль што не паўсталі ні літаратурныя эпапеі, ні манументальныя мастацкія творы, можа сведчыць пра спецыфічнае успрыманне тэмы грамадою.
Масавікі-забаўнікі?.. Так. Але...
Ён нарадзіўся ў Ельску і працуе ў сферы мясцовай культуры вось ужо 43 гады. Скончыў Гомельскае музычна-педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці “Культурна-асветніцкая работа”. Пасля вучобы ў мінскім Інстытуце культуры ўдасканаліў веды ў арганізацыі і методыцы клубнай дзейнасці. Пачынаў з інструктара РДК, кіраўніка эстраднага калектыву, потым быў метадыстам, дырэктарам ГДК. З 1995 года кіруе аддзелам культуры, які займеў у дадатак цяпер ідэалогію і справы моладзі. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, з’яўляецца заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь… Час ад часу з ім раяцца калегі з іншых раёнаў і абласцей. Яму заўжды ёсць, што ім сказаць і паказаць. Нягледзячы на такую запатрабаванасць Валерый ГЕЙХМАН не лічыць, што ад памылак ён раз і назаўжды застрахаваны. Проста навучыўся іх своечасова выпраўляць.
“А мы Вас ведаем…”
У музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля прайшла выстава твораў заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Барыса Звінагродскага да 120-годдзя з дня яго нараджэння. Далёка не кожнаму чалавеку ўдаецца пакінуць свой след. А праз гады “святло далёкай зоркі” дасягае нашчадкаў, калі чалавек сапраўды быў асаблівым, зрабіў вялікі ўплыў на жыццё сваіх сучаснікаў. Ці не ў гэтым прычына ўсеагульнай павагі і доўгай памяці гамяльчан?
Аўдыя-відэа-25
Сакавіцкія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць гітарыст і лідар-вакаліст гурта “N.R.M.” Піт ПАЎЛАЎ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Танга з мінулым
Імя Францішка Аляхновіча, сёння знакавае для беларускай драматургіі, айчыннага тэатра, чвэрць стагоддзя таму было яшчэ выкрэсленым з гісторыі нашага сцэнічнага мастацтва. А ў далёкім 1926 годзе Аляхновіч працаваў першым літаратурным кіраўніком БДТ-ІІ (цяперашняга Коласаўскага), праўда, зусім непрацяглы час, бо быў арыштаваны і рэпрэсаваны. Мусіць, сімвалічна і тое, што да спадчыны Аляхновіча звярнулася маладая актрыса тэатра, да таго ж дыпломніца рэжысёрскага аддзялення Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ніна Обухава.
Погляд пасля вандровак?
Як мы паведамлялі, у галерэі “Акадэмія” адкрылася выстава работ студэнтаў кафедры касцюма і тэкстылю факультэту дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў да 40-годдзя згаданага факультэта. Мудрагелістая англамоўная назва “The Experience Of Experiment” (“Досвед Эксперыменту”) падаецца мне зусім не выпадковай.
Экспедыцыя ў зону
У маім архіве захоўваецца аркуш паперы з запісам 30-гадовай даўніны. 1 мая 1986 года была мая чарга несці вахту ў прыёмнай першага сакратара Мінскага абкама партыі Анатоля Малафеева. Прайшло пяць дзён пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС, таму не здзівіла, калі зазваніла “вяртушка” і голас у трубцы прапанаваў запісаць інфармацыю аб радыяцыйным фоне: “Салігорск — 0,07 мілірэнтген; Любань — 0,08; Мінск — 0,025; Пухавічы — 0,025”. Пазней, 17 кастрычніка 1990 года, прачытаў у “Праўдзе”, што 1 мая 1986 года радыяцыйны фон у Мінску быў 0,06 мілірэнтген — амаль у два з паловай разы большы за той, пра які мне паведаміў голас у слухаўцы. Зрэшты, у 1986-м, прызнацца, мне мала што казалі гэтыя мілірэнтгены. Разбірацца я ў іх стаў, калі ў 1991 — 1995 гадах узначальваў Дзяржаўную гісторыка-культурную экспедыцыю па выратаванні помнікаў гісторыі і культуры ў раёнах, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, і нямала патаптаўся па забруджанай зоне з дазіметрам.
Тры вымярэнні спякотнага лета-86
Нагодай для гэтага матэрыяла, прысвечанага падзеям вясны і лета 1986 года, звязаным з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС, сталі фотаздымкі Сяргея Плыткевіча: вядомы майстар камеры выклаў іх на ўласнай старонцы ў сацыяльнай сетцы. А журналісты “К” за тыя кадры “зачапіліся” і, у выніку, агледзелі падзеі, зафіксаваныя 30 гадоў таму яшчэ на чорна-белай стужцы, у трох вымярэннях. Як пабачылі гастролі “Песняроў” у Хойнікі, што адлюстраваны на фота, і па Гомельшчыне наогул артысты ансамбля, якія ёсць на здымках Плыткевіча, гледачы на стадыёне гарадка і, уласна, фатограф. І гаворка ў гэтых матэрыялах зусім не пра тое, як бравыя артысты рынуліся з “культурным абслугоўваннем” у пацярпелыя ад аварыі рэгіёны. І яны, і іншыя героі тэкстаў “К” распавялі нам пра жыццёвыя ўражанні тых дзён. Мяркуем, гэта і ёсць “бліжэйшае да сэрца”.
Сольна і ў пары
У Гомелі 8 красавіка адбыўся абласны семінар-практыкум для кіраўнікоў харэаграфічных калектываў — удзельнікаў ХIII Рэспубліканскага конкурсу пар-выканаўцаў беларускіх народных побытавых танцаў. Апошні пройдзе ў рамках ІХ Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу фальклорнага мастацтва “Берагіня” ў гарпасёлку Акцябрскі на Гомельшчыне 23 — 26 чэрвеня.
Дзе жывапіс звонкі!
Першае імпрэза праекта “Творчая дынастыя. Аракчэевы” да 90-годдзя з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў краіны, кавалера ордэна Францыска Скарыны, педагога Барыса Аракчэева (1926 — 2013) адбылося ў лютым у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава. А ў красавіку выставу “Мастацкія традыцыі: калі прырода твой настаўнік” прымае Крупская мастацкая галерэя імя Барыса Аракчэева ў тамтэйшым Раённым цэнтры культуры.
Культурны максімум: “танчым” па факце
Што ні кажы, а статыстыка — рэч цікавая. Для мяне гэта аксіёма, асабліва пасля азнаямлення з даведнікам “Беларусь у лічбах”, які нядаўна з’явіўся на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта краіны. Многія лічбы, паказчыкі і дыяграмы з названага выдання так ці іначай закранаюць сферу культуры краіны.
Уладзімір Спарышкоў
15 красавіка не стала кінааператара Уладзіміра Спарышкова, лаўрэата дзяржаўных прэмій Беларусі і СССР. “Знак бяды” і “У жніўні 44-га ...” Міхаіла Пташука, “Бацькі і дзеці” Вячаслава Нікіфарава і “Пераправа” Віктара Турава ды яшчэ дзясяткі іншых фільмаў і тэлесерыялаў, у тым ліку, ужо ў новую кінаэпоху абавязаны сваім бездакорным візуальным шэрагам менавіта гэтаму прафесіяналу.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2019 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»