Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Месяц пад камерную
У 29-ы раз Полацк становіцца лакацыяй Міжнароднага фестывалю старажытнай і сучаснай камернай музыкі, што праходзіць з 24 сакавіка па 27 красавіка.
Крок у Парыж
Прадстаўнікі Пасольства Беларусі ў Францыі, якое стала ініцыятарам і арганізатарам І Беларускіх тэатральных сезонаў у Францыі, зазначылі, што замежная публіка са шчырай цікавасцю сустрэла лірычную камедыю “Лёгкага жыцця ніхто не абяцаў” Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. Пра свае ўражанні, выкліканыя замежнай паездкай, журналісту “К” распавёў рэжысёр-пастаноўшчык спектакля, мастацкі кіраўнік тэатра, народны артыст Беларусі Аляксандр ЯФРЭМАЎ.
Шматгалоссе краіны
У Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў 22 сакавіка прайшоў гала-канцэрт пераможцаў і прызёраў агляду-конкурсу харавой творчасці “Спяваем разам”. Лепшыя 14 калектываў — пераможцы абласных і мінскага гарадскога этапаў — прыехалі ў сталіцу, каб прадэманстраваць майстэрства членам журы.
Акцэнты і мэты пяці гадоў
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2016 года № 180 зацверджана Дзяржаўная праграма “Культура Беларусі” на 2016 — 2020 гады. 18 сакавіка згаданы нарматыўна-прававы акт зарэгістраваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Якія прыярытэты вызначаны гэтым дакументам? Якое фінансаванне прадугледжана на далейшае развіццё галіны? Акрэслім асноўныя акцэнты дакумента, які на пяць гадоў стане галоўным для работнікаў культуры. Наступны тэкст заснаваны на вытрымках з праграмы, якая ўтрымлівае чатыры падпраграмы.
Жыццё і міфы
Летась у № 35 “К” ад 29 жніўня быў апублікаваны мой матэрыял пад назвай “Чужых талерак нам не трэба! Як сваю знайсці?..” У гэтай своеасаблівай інструкцыі па адаптацыі маладых спецыялістаў гаворка вялася пра трох паспяховых работнікаў культуры з трох розных раёнаў Беларусі. Гэтыя людзі (усе — з вышэйшай адукацыяй) толькі пачалі набываць досвед. Прайшло паўгода. Я пацікавіўся, што адбылося ў маіх выпадковых знаёмых за гэты час і, самае галоўнае, ці не змянілі яны месца працы.
Навучымся rubato?
Уступленне Беларусі ў Балонскі працэс прыўносіць шмат новага для асэнсавання развіцця вышэйшай музычнай школы ў нашай краіне. На гэты конт нярэдка выказваецца нямала скептыцызму.
Стаць бы моднай. Толькі як?
У нас існуе праблема: літаральна адсутнічае рынак айчыннай літаратуры. Выдавецтва можа ўзяць рукапіс, падрыхтаваць кнігу, але часцей за ўсё яно не цікавіцца лёсам тыражу, што выйшаў з друку. Ніхто не хоча займацца рэкламай. Каб пра назву яго твора стала вядома, аўтар павінен выступаць у якасці менеджара. Маўляў, сам напісаў, сам і прасоўвай...
Дзе нашы Трыстан ды Ізольда?..
Часам задаю сабе пытанне: “Чаму ж я не сыграў ніводнай па-сапраўднаму буйной ролі ў кіно?” Не па часе маей прысутнасці на экране, вядома, а па матэрыяле. Сціпла лічачы сябе не апошнім акцёрам на гэтай планеце, адказу не знаходжу.
І ўсё ж ёсць нейкая пасіўнасць…
З нашай паездкі з генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Пракапцовым у родны для яго край атрымалася значна большае, чым візіт ва ўстановы культуры з экскурсам у мінулае. Выйшла цэлае падарожжа па дарагіх для героя мясцінах наогул. Фінальнай кропкай маршруту была Жгунская Буда — вёска, у якой Пракапцоў нарадзіўся.
Хто дыктуе моду на кнігу?
Гэтым разам “К” пагутарыла з тымі і пра тых, хто сапраўды застаецца ў ценю праз спецыфіку прафесіі. Аддзел камплектавання — найлепшы прыклад таго, як, здавалася б, нябачная дзейнасць становіцца трывалым падмуркам для магутнай кніжнай сістэмы. Дапамагла разабрацца з “кухняй” камплектавання Вольга ГІЛЬ — загадчык вышэйзгаданага аддзела Мінскай абласной бібліятэкі імя Аляксандра Пушкіна.
Далягляды мініпрынту
Сталічная галерэя “Універсітэт культуры” вядомая як арт-пляцоўка, дзе звычайна дэманструецца перспектыўнае мастацтва — маладзёжнае альбо эксперыментальнае. Звыклымі для наведвальнікаў галерэі сталі экспазіцыі работ навучэнцаў мастацкіх каледжаў і студэнтаў мастацкіх ВНУ Беларусі і сумежных краін, а таксама сталых творцаў, што шчыруюць у кірунках і стылях, якія ў беларускай культурнай прасторы трактуюцца як не надта ўласцівыя. Нядаўна ў галерэі адбылася выстава сучаснай эстонскай графікі “Miniprint Tallinn”. Гэта культурная акцыя, прэзентацыя якой адбылася ў 2011 годзе, мае, як мне падаецца, папулярызатарскі чыннік.
Хто яны — нашчадкі рэалізму?
Сёння рэалістычнае мастацтва пад уплывам сучасных мастацкіх плыняў церпіць ад сур’ёзных выпрабаванняў, аднак цікавасць да яго ў гледача па-ранейшаму не згасае. Пра гэта сведчыць экспазіцыя “Нашчадкі рэалізму” вядомых маскоўскіх мастакоў Уладзіміра Лепяшова і Барыса Кляменцьева, што адкрылася ў Бабруйскім мастацкім музеі.
Чаго жадаюць абітурыенты?
“Музей маёй мары”, “Турыстычны маршрут маёй мары”… І калі прыдуманы студэнтам ідэальны музей наўрад ці проста матэрыялізаваць, то распрацаваць уласны турыстычны маршрут якраз даволі рэальна. Дык вось, распрацоўкай праектаў, якія маюць такія назвы, займаюцца на занятках на факультэце інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, дзе 19 сакавіка прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй для будучых абітурыентаў. Патэнцыйныя студэнты прыехалі, каб даведацца пра вучэбны працэс, інтэрнаты і стыпендыі.
Пра Коласа — з "Элегіяй"
Дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Зінаіда Камароўская паведаміла "К" пра новы праект установы, заснаваны на супрацоўніцтве з творчымі калектывамі нашай краіны і замежжа. Агульныя мерапрыемствы, да прыкладу, запланаваны з Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Якуба Коласа, з шэрагам мінскіх устаноў культуры, а таксама з Дзяржаўным мемарыяльным гісторыка-літаратурным і прыродна-ландшафтным музеем-запаведнікам Аляксандра Пушкіна "Міхайлаўскае". У вялікай гасцёўні музея, як і падчас жыцця Песняра, будзе шматлюдна і цікава.
Адкуль жа "...Вушы"?
Да Міжнароднага дня тэатра (і адначасова ў сувязі з вясновымі канікуламі, калі можна дадаткова запрашаць на прагляды школьнікаў двойчы на дзень) Маладзёжны тэатр эстрады прапанаваў прэм’еру дзіцячага мюзікла “Прынц — залатыя вушы”.
Аўдыя-відэа-24
Лютаўскія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць аўтар песень, спявачка, кліпмэйкер Таццяна КУШНЕР (A) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B).
Што ж такое (вы)творчасць?
Галерэя “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў спрычынілася да святкавання 40-годдзя факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўстановы выставай “ХТО”, на якой экспануюцца творы выкладчыкаў кафедры графічнага дызайну.
Выносьце смецце...
Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр зрабіў тры адкрыцці адначасова. Першае — у сутарэннях свайго памяшкання адкрыў камерную сцэну. Другое — акцёра сваёй трупы Дзмітрыя Багаслаўскага, больш вядомага нават як драматурга, адкрыў не проста як рэжысёра (бо той і заканчваў нашу Акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці рэжысура, і рабіў некалькі самастойных прац у розных тэатрах), а менавіта як найталенавітага пастаноўшчыка. Нарэшце, адкрыў для беларускай публікі імя сучаснага ўкраінскага драматурга Наталлі Варажбіт, паставіўшы яе п’есу “Саша, вынесі смецце”.
Працяг збіральніцкіх традыцый
Нясвіжскі палац за стагоддзі свайго існавання зведаў розныя часы і набываў розныя абліччы. Але амаль заўсёды ў Нясвіжы знаходзіліся ўнікальныя калекцыі — зброі, даспехаў, карцін, манет, медалёў, паляўнічых трафеяў. Іх стваральнікамі былі прадстаўнікі роду Радзівілаў. Так ужо сталася, што ў ХХ стагоддзі скарбы пакінулі сцены палаца і толькі са стварэннем музея-запаведніка “Нясвіж” артэфакты зноў пакрысе пачалі вяртацца. Працэс гэты ідзе не хутка, але, як і некалькі стагоддзяў таму, да фарміравання нясвіжскіх калекцый далучыліся… князі Радзівілы.
Дзе ж магіла рымляніна?
Наша культурная спадчына багатая на еўрапейскія і ўсходнія культурна-стылёвыя ўплывы. Фактычна культуру беларускіх зямель не абмінуў ні адзін вялікі гісторыка-культурны стыль, пачынаючы ад візантыйскага і раманскага да постмадэрнізму. Тым не менш, старажытная Беларусь засталася за межамі вялікай еўрапейскай антычнасці, культур старажытных грэкаў і рымлян, якія вызначылі магістральны лёс народаў еўрапейскай цывілізацыі.
З плытагонаў у песняры
З даўніх часоў жыхары вёскі Дзяляцічы славіліся сваімі песнярамі. Старыя людзі распавядаюць, што сярод многіх караванаў, якія сплаўлялі па Нёмане лес, заўсёды можна было вызначыць дзяляціцкіх плытагонаў. Іхні шлях праходзіў ад вярхоўяў Нёмана аж да мяжы з Літвой, і паўсюль іх пазнавалі па прыгожых песнях. Яшчэ ў 1926 годзе ў Дзяляцічах быў арганізаваны гурток моладзі, які займаўся прапагандай пачутых па радыё спеваў. У чэрвені гэтага ж года ў вясковым свіране адбыўся першы канцэрт невялікага хору, на які сабраліся амаль усе жыхары вёскі і навакольных хутароў. Затым выступленні прайшлі ў вёсках Любча, Вераскава, Нягневічы. Так пачалася гісторыя славутай Дзяляціцкай капэлы. У той час у ёй налічвалася 19 чалавек.
“Пралангіраваць” легенду
Буйныя творцы, сыходзячы, пакідаюць пасля сябе не толькі духоўную спадчыну, але і вялікі пласт работы з ёю. Для навукоўцаў, даследчыкаў — гэта і задавальненне, і прафесійны інтарэс. Але для сваякоў такой асобы, у першую чаргу, — справа гонару і вялікая адказнасць. Як працуе з вобразам, асобай і творчасцю Кандрата Крапівы, 120 гадоў з дня нараджэння якога адзначалася ў сакавіку, “К” распавяла ўнучка літаратара, кандыдат мастацтвазнаўства Алена АТРАХОВІЧ.
Музейны прадукт для адукацыі
“Круглы стол” пад назвай “Патэнцыял музейнай педагогікі ў выхаванні асобы” адбыўся 22 сакавіка ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Удзельнікі сустрэчы надалі ўвагу пытанням супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі з дзяржаўнымі музеямі.
Ці рэальнае “народнае” фінансаванне?
Нездарма кажуць: як няма грошай — не бяда, як сяброў грамада. Прыказка гэтая актуальная сёння як ніколі, асабліва з улікам таго, што Сусветнае павуцінне дазваляе сабраць вакол свайго праекта ці ідэі ў вельмі сціслы тэрмін даволі багата людзей. Некаторыя з работнікаў культуры Беларусі ўжо ўлічваюць названую акалічнасць і актыўна выкарыстоўваюць інтэрнэт-рэсурсы для прасоўвання ды піяр-кампаніі сваіх праектаў, каб зарабіць такім чынам грошы на іх рэалізацыю.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»