Прыватны замак? Калі ласка!

№ 12 (1242) 19.03.2016 - 25.03.2016 г

17 сакавіка ў Грамадскім прэс-цэнтры Дома прэсы прайшла прэс-канферэнцыя па актуальных пытаннях захавання і адраджэння (рэстаўрацыі) аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Як адзначыў на ёй намеснік міністра культуры Беларусі Аляксандр Яцко, у 2015 годзе рэстаўрацыя і кансервацыя аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны праводзілася ў замках у Лідзе, Гальшанах, Быхаве, Навагрудку, а таксама ў сядзібе ў в. Расна Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Акрамя таго, у рамках Дзяржаўнай праграмы “Замкі Беларусі” на 2012 — 2018 гады летась ішлі працы на 22 аб’ектах: 9 помніках архітэктуры і 13 археалагічных помніках.

Як вядома, на сёння Дзяржпраграма “Замкі Беларусі” перапыніла сваё існаванне. Але, як запэўніў Аляксандр Яцко, усе аб’екты, на якіх было запланавана правесці рэстаўрацыйныя работы, уключаны ў падпраграму “Спадчына” новай Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2016 — 2020 гады.

Даволі паспяхова працягваецца і праца па перадачы прыватным уладальнікам 46 старадаўніх сядзіб Беларусі для іх наступнай рэстаўрацыі і выкарыстання ў якасці турыстычных аб’ектаў. Як адзначыла намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры краіны Аксана Сматрэнка, на сёння сваіх гаспадароў атрымалі прыкладна 20 помнікаў спадчыны. Натуральна, пры рэстаўрацыі гэтых аб’ектаў усе новыя ўласнікі кіруюцца рэкамендацыямі як раённых спецыялістаў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, так і прадстаўнікоў Міністэрства культуры краіны…

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"