Зацікаўленыя вывучаць

№ 12 (1242) 19.03.2016 - 25.03.2016 г

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, з 14 сакавіка 2016 года ў Варшаве ў Культурным цэнтры Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча пачаўся чарговы этап работы курсаў па вывучэнні беларускай мовы.

Курсы пачалі дзейнічаць у 2015 годзе і былі арганізаваны ўпершыню ў практыцы беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў.

Жаданне вывучаць беларускую мову выказалі каля 20 слухачоў, заняткі для якіх праводзяцца ў дзвюх групах: для тых, хто пачынае, і тых, хто працягвае вывучэнне мовы. У якасці настаўнікаў запрошаны выкладчыкі кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта.