Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
"...Планета" ў Брэсце
Стартуе пілотны праект па ўзаемадзеянні рэгіянальнага турызму і мастацтва. Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы пры падтрымцы аднаго з турыстычных агенцтваў горада распачаў прыём заявак да ўдзелу ў Міжнародным фестывалі-конкурсе дзіцячай і маладзёжнай творчасці “Дзеці планеты”, які пройдзе з 29 чэрвеня па 2 ліпеня.
Што прымуць "як роднае"?
Напярэдадні Дня жанчын у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася фотавыстава “Не жанчыны прыдумалі вайну…”. Яна распавядае пра нашых суайчынніц, якія ваявалі на фронце і ў партызанскіх атрадах, а таксама працавалі на Перамогу ў савецкім тыле.
Ініцыятыва на год
Культработнікі аграгарадка “Мазалава” на працягу 2016 года плануюць рэалізаваць краязнаўчы праект “Сцяжынкамі Аляксея Сапунова: ад Усвят да Віцебска”, прысвечаны Году культуры і 165-годдзю з дня нараджэння выдатнага гісторыка, краязнаўцы, археолага апошняй чвэрці ХІХ — першай чвэрці ХХ стагоддзяў.
Насця едзе ў Віцебск
На XIV Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе “Віцебск-2016”, які пройдзе ў рамках юбілейнага Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, Беларусь прадставіць Настасся Жабко. 9 сакавіка ў Маладзёжным тэатры эстрады журы пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Эдуарда Зарыцкага зрабіла свой выбар на карысць гэтай дзяўчынкі.
НЯСВІЖ: НЕВЯДОМЫЯ РОСПІСЫ
Фрагменты насценнага жывапісу (як мяркуецца, XVIII стагоддзя — перыяду князя Міхаіла Казіміра Рыбанькі і аўтара карціны "Тайная вячэра" ў інтэр'ерах храма Ксаверыя Гескага) знойдзены падчас навукова-даследчых работ на касцёле Божага Цела ў Нясвіжы ў выніку зандажу тынковачных слаёў. Даследаванні працягваюцца, і, магчыма, будзе разглядацца пытанне пра рэстаўрацыю і аднаўленне часткі знойдзеных роспісаў.
Арыгінал у Полацку
Адрэстаўраваны твор пэндзля жывапісца Івана Хруцкага будзе прадстаўлены ў Нацыянальным полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку. Плануецца, што гэта адбудзецца ў маі, падчас Ночы музеяў.
Віншаванне!
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Уладзіміра Гасцюхіна з юбілеем.
Дзве стратэгіі: знайсці або “ўтрымаць”
Што такое “музей”? Што ў ім сёння хочуць бачыць наведвальнікі? Чаго ім не хапае, а чаго занадта многа? На ўсе гэтыя і многія іншыя пытанні спрабавалі адказаць удзельнікі міжнароднага дыспуту “Музей і грамадства: кропкі сутыкнення”, які ладзіўся днямі ў Музеі традыцыйнай культуры Браслава.
Мо здалёк бачна лепш?
Cярод навінак аднаго расійскага выдавецтва, што больш як дваццаць гадоў абслугоўвае турыстычны бізнес, — даведнік “Беларусь”. Мяркуючы па інфармацыі, змешчанай у Сеціве, ад выдання 2014 года апошняе адрозніваецца хіба толькі вокладкай, а тое уяўляе сабой дапоўненае і актуалізаванае выданне 2012 года.
Гаворка пра графіку
Лічу добрай ідэяй тое, што рэдакцыя газеты “Культура” аздобіла свой каляндар на бягучы год работамі маладых графікаў, выхаванцаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Балазе графічная школа — наш нацыянальны брэнд.
Скажы, люстэрка...
Як педагог ужо даўно зразумеў: культура, мастацтва — гэта не толькі праўдзівае люстэрка, якое дакладна фіксуе ўсіх, хто ў яго паглядзіць. Хапае тут і аптымістаў, і песімістаў.
Фактычна не ведаем
Думкі, што выкладаю тут, узніклі ўжо даўно, але ў Год культуры, а тым больш напярэдадні Міжнароднага дня тэатра, наспела неабходнасць звярнуцца да іх, закрануць пытанне аб так званых перыферыйных тэатрах.
А сувеніраў пакуль няма…
Гэтая публікацыя — пра сёння культуры Ляхавіцкага раёна. Пасля грунтоўнага знаёмства з ёю мы пераканаліся, што іншым разам суседнія рэгіёны пры аднолькавых быццам умовах выдаюць на-гара вельмі розныя вынікі культурнай дзейнасці, у тым ліку — і пазабюджэтнай. Мо і іншым варта было б да гэтага прыгледзецца ды пэўныя высновы зрабіць.
Персанальны ўнёсак у культуру
Так супала, што ў Даўгаўпілсе я шпацыравала па зусім асобных, не звязаных паміж сабой маршрутах, выбіраючы тое, што, гледзячы з Мінска, здавалася незвычайным або малазнаёмым. Ураўнаважваў гэтыя падзеі ўдзел гараджан у культурных практыках.
Пад “Ветах” у Нью-Дэлі
11 — 13 сакавіка ў горадзе Нью-Дэлі праходзіць сустрэча дэлегацый з 155 краін свету для таго, каб прадэманстраваць асаблівасці і хараство кожнай нацыянальнай культуры, аб’яднаць людзей розных веравызнанняў і традыцый, падтрымаць мір на планеце. Фестываль “Мастацтва жыцця” сабраў каля трох з паловай мільёнаў удзельнікаў, у ліку якіх будуць і нашы суайчыннікі. Беларусь прадставіць беларускі нацыянальны танец, харэографам-пастаноўшчыкам якога з’яўляецца Алена РЫБЧЫНСКАЯ, рэжысёр многіх дзяржаўных святаў і канцэртных выступленняў, тэатральных пастановак. А працуе яна загадчыкам сектара развіцця сацыяльных галін Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Бел-music ды яе "вытворцы"
Аўтарскія вечарыны нашых кампазітараў здараюцца не так часта — куды радзей за сольнікі айчынных выканаўцаў. Тым больш цікава, што па збегу абставін усяго за некалькі апошніх тыдняў такога гонару былі ўдастоены ажно сямёра творцаў, прычым не толькі сталага веку. Далучыўшы сюды два канцэрты, зладжаныя сталічнай філармоніяй да ХVI З’езда беларускіх кампазітараў (і ў іх рамках — яшчэ адзін “мініаўтарскі”), а таксама асобныя прэм’еры ў іншых праграмах, атрымаем даволі размаітую карцінку сучаснага кампазітарскага працэсу. І адначасова — увесь спектр праблем, звязаных з папулярызацыяй нацыянальнай акадэмічнай культуры.
Прастора вакол “нёманскай ніці”
У Лідскім гісторыка-мастацкім музеі адкрылася другая пастаянная экспазіцыя мастацкага аддзела — “Сучаснае мастацтва краю”, якая прадставіла работы трох пакаленняў творцаў Лідчыны. Праз жывапіс, графіку, скульптуру і вырабы шклозавода “Неман” у музеі прадстаўлена творчасць найбольш знакамітых аўтараў, творцаў-педагогаў, самадзейных мастакоў і тых, хто актыўна ўдзельнічае ў выставачным працэсе рэгіёна. Таксама ў музеі адкрылася і майстэрня вядомага творцы Уладзіміра Мурахвера.
Каб зацікавіць і 22,26 %, і 16,02 %
На адным з беларускіх парталаў некаторы час таму правялі апытанне на тэму “Чаго не хапае беларускім музеям?” У ім прынялі ўдзел крыху больш за дзве тысячы чалавек. Як высветлілася, большасці рэспандэнтаў не стае ў такіх установах інтэрактыўнасці і мультымедыйнасці (22,26 %), а таксама разнастайнасці ў экспазіцыях (16,87 %), цікавых мерапрыемстваў (16,02 %). З гэтай нагоды “К” даведалася ў шэрагу музеяў краіны — ад установы са статусам “нацыянальны” да вясковай бібліятэкі-музея, — якім чынам прыцягваюць у іх патэнцыйных наведвальнікаў.
"Калыска..." як пасланне
Супрацоўнікі Жодзінскага краязнаўчага музея заўсёды надавалі ўвагу не толькі непасрэднай краязнаўчай працы, але і сучаснаму жыццю горада, асабліва — яго культурнаму складніку. Дзякуючы таму Гарадская выставачная зала заўжды прымае аўтарскія экспазіцыі вядомых беларускіх мастакоў.
Такія розныя Шчамялёвы…
Менавіта так — у множным ліку. Знакаміты бацька — народны мастак Леанід Шчамялёў і дзве яго дачкі: Маргарыта, аўтар цудоўных габеленаў, і Людміла, вельмі арыгінальны жывапісец. Творы гэтай “трыяды” экспануе Гарадская мастацкая галерэя твораў Леаніда Шчамялёва.
Да "Берагіні" — лічаныя месяцы, але…
23 — 26 чэрвеня ў гарпасёлку Акцябрскі пройдзе дзявяты па ліку Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня". Мы пацікавіліся ў аўтара праекта і ягонага мастацкага кіраўніка Міколы Козенкі і начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Акцябрскага райвыканкама Святланы Беразоўскай, як ідзе падрыхтоўка да знакавага фэста. (Дарэчы, у нашых візаві гэтымі днямі надарыліся і юбілейныя даты: віншуем!)
Як тысячы метраў стужкі сталі "кінапрыбыткам"
Калі не сам кірую аўтамабілем, дык на пад’ездзе да Дзяржынска не гляджу на дарогу, а вышукваю вокам у даляглядзе “высотку”, падобную на сколаты зуб, і скручваю галаву, ажно пакуль знакавая пабудова не знікне. Там працуюць людзі, якія рупліва зберагаюць маю спадчыну — тое, што наздымаў больш як за паўстагоддзя, тое, што не здолеў ці не меў магчымасці захаваць сам. Кажу пра ўстанову, якую называю скарбніцай гістарычнай і мастацкай спадчыны Беларусі.
Вучыцца “на рэжысёра” з цярпеннем
Працягваючы бясконцую тэму пра беларусаў, якія дасягнулі поспеху за мяжой, прапануем увазе чытача інтэрв’ю з чалавекам, якога ведаюць, бадай, усе, хто сачыў за поспехамі знакамітай каманды БДУ ў Клубе вясёлых і знаходлівых. З мінчаніна і студэнта ўніверсітэта Кіріл ПАПАКУЛЬ ператварыўся ў рэжысёра кіна- і тэлевізійных шоу “Вялікая розніца”, “Танцы з зоркамі”, серыялаў “Турысты”, “Татавы дочкі”. Зняў ён і паспяховы камедыйны фільм для вялікага экрана “Вельмі рускі дэтэктыў”. Сёння Кірыл Папакуль дзеліцца сваім жыццёвым ды творчым досведам
Таямніца Міцкевіча “па кудзелі”
У першай частцы нашага дакументальнага даследавання мы пачалі разбірацца ў паходжанні Маеўскіх у Рэчы Паспалітай. Працягнем гэты пошук на аснове архіўных крыніц.
“Амартызацыя” ў мастацтве
Арт-працэс можна прыпадобніць да складанага механізму, які аб’ядноўвае як творчыя, так і вытворчыя складнікі: пры іх зладжаным узаемадзеянні дасягаецца належны эфект. І калі мастакоў у нас яўна не бракуе, з прадстаўнікамі тых спецыяльнасцяў, якія ўтвараюць своеасаблівую інфраструктуру, праблемы навідавоку. Яны ў чарговы раз абмяркоўваліся падчас “круглага стала” рэдакцый газеты “Культура" і часопіса "Мастацтва” пад назвай “Баланс інтарэсаў: мастак — куратар — крытык”.
Сто мільёнаў… за залу “сакуна”
“Дайце адрас грантадаўцы!” — папрасілі мяне ў адным з раёнаў Гомельшчыны, дзе давялося пабываць летась у камандзіроўцы.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»