Дарагія жанчыны!

№ 10 (1240) 05.03.2016 - 11.03.2016 г

Ад імя дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — членаў Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы і ад сябе асабіста віншую вас з Днём жанчын!

Прыгожай палове чалавецтва мы абавязаны шматлікімі дасягненнямі і поспехамі ў розных сферах грамадскага жыцця. Гэтае свята — яшчэ адна нагода звярнуць увагу на непрыкметны і сціплы подзвіг, які штодня вы здзяйсняеце дзеля захавання і развіцця нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці, духоўнага і інтэлектуальнага ўзбагачэння беларускага народа. Сваёй сардэчнай цеплынёй, любоўю і абаяльнасцю вы ўпрыгожваеце нашы працоўныя будні, усімі сіламі падтрымліваеце ў жыццёвых выпрабаваннях. Вялікі дзякуй вам за вашу працу, ваш клопат і вашу сардэчнасць!

Ад усёй душы жадаю вам здароўя, вясенняга настрою і творчага натхнення. Няхай заўсёды вам шчасціць у жыцці і здзяйсняюцца вашы запаветныя мары.

Старшыня камісіі Аляксандр Сягоднік