Новая “...Мяжа”

№ 9 (1239) 27.02.2016 - 05.03.2016 г

25 лютага ў сталічным Доме кіно адбылася ўрачыстая прэм’ера кінафільма “Ілжывая мэта”, знятага на кінастудыі “Беларусьфільм”. Яе падтрымалі беларускія памежнікі, якія прыйшлі на паказ новай — дванаццатай па ліку — стужкі з тэлецыкла “Дзяржаўная мяжа”.

/i/content/pi/cult/575/12636/3-7.jpg

“Гэта карціна з’яўляецца годным працягам традыцый, якія былі закладзены на самым пачатку станаўлення серыялу”, — даў сваю адзнаку стужцы ў вітальным слове старшыня Дзяржпагранкамітэта Леанід Мальцаў. Намеснік міністра культуры краіны Ірына Дрыга, падзякаваўшы прысутным воінам за выканнанне іх абавязку, адзначыла выхаваўчыя якасці новай карціны, “здольнай натхніць на служэнне Айчыне”.

/i/content/pi/cult/575/12636/2-6.jpg

Рэжысёр стужкі Сяргей Талыбаў і акцёр Ігар Сігоў, якія выступілі ад імя каманды фільма, пажадалі гледачам атрымаць задавальненне ад прагляду, нагадаўшы, што 23 лютага стужка выйшла ў рэспубліканскі пракат.

У дзвюхсерыйнай карціне, якая распавядае пра сучасныя будні маёра пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь Канстанціна Кудзіна, задзейнічаны заслужаныя артысты нашай краіны Аляксандр Падабед і Ігар Сігоў, акцёры Дзмітрый Ратамскі, Андрэй Карака, Віталь Новікаў, Сяргей Чэкерэс, Марына Дзянічава…