Як паведамляюць у Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, увазе гледачоў будуць прапанаваны выступленні лепшых калектываў і прадстаўнікоў таленавітай моладзі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Міхаіла Глінкі, Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Акадэміі музыкі. Сярод выступоўцаў — лаўрэаты міжнародных конкурсаў, лаўрэаты і стыпендыяты спецфонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. У канцэртах прагучаць творы беларускіх і замежных аўтараў.
Сёння публіцы прадставяць канцэртныя нумары Акадэміі музыкі.