Новы год партнёрства

№ 9 (1239) 27.02.2016 - 05.03.2016 г

Беларусь стала адной з больш чым сотні краін, дзе сёлета праводзіцца Вясёлае вясновае свята — кітайскі Новы год, караням адзначэння якога больш як 4 тысячы гадоў. У рамках падзеі Мінск прыняў шэраг культурных мерапрыемстваў на буйных пляцоўках.

/i/content/pi/cult/575/12623/2-5.jpg

Барыс Святлоў і Цуй Цымін.

/i/content/pi/cult/575/12623/2-8.jpg

У адкрыцці свята, якое 24 лютага ўключала прэзентацыю фотавыставы пра адметнасці Кітая і развіццё гэтай краіны “Новае аблічча Шаўковага шляху” ў сталічнай гасцініцы “Пекін” (пазаўчора мабільную экспазіцыю дэманстравалі ўжо ў фае Белдзяржфілармоніі) і прэс-канферэнцыю, бралі ўдзел міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі Цуй Цымін.

мКіраўнік беларускага Міністэрства культуры пачаў з лірычнай ноты і правёў паралелі паміж надыходам вясны і росквітам культурнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая (а “стаж” дыпламатычных стасункаў паміж краінамі складае 24 гады). Прычым Барыс Святлоў усклаў асаблівыя чаканні па ўмацаванні дадзенага кірунку на бягучы Год культуры. Нагадаўшы леташнюю беларуска-кітайскую акцыю па перадачы мальбертаў мастацкай школе ў Жылічах, міністр падкрэсліў, што найбліжэйшы двухбаковы культурны праект стартуе днямі ў Гомелі. Дарэчы, на думку міністра, актыўнае ўзаемадзеянне Беларусі і 

/i/content/pi/cult/575/12623/2-4.jpg

Кітая цягам 2016-га варта адлюстраваць і ў 

А іх сапраўды дастаткова. У маі 2015 года прайшлі Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, у кастрычніку — мерапрыемствы ў адказ прымала ўжо наша краіна. У падпісаным у рамках леташняга афіцыйнага візіту ў нашу дзяржаву Старшыні КНР Сі Цзіньпіна Мемарандуме аб паглыбленні эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем у пералік праектаў, якія плануюцца да рэалізацыі з прыцягненнем ільготных крэдытных рэсурсаў кітайскага боку, уключана 17 інвестыцыйных прапаноў Міністэрства культуры па адраджэнні гісторыка-культурных каштоўнасцяў (палацава-паркавых ансамбляў) з мэтай развіцця турыстычнай інфраструктуры.адмысловай праграме, што магла б у пэўнай ступені дапоўніць план мерапрыемстваў Года культуры і пашырыць напрацаваныя кірункі ўзаемадзеяння.

Цягам вясновых месяцаў 2015-га ў КНР гастраляваў Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны ансамбль танца. У Пасольстве нашай краіны ў Пекіне Нацыянальны гістарычны музей ладзіў выставу “Іосіф Гашкевіч: дыпламат, вучоны-усходазнавец”. Сярод мерапрыемстваў варта адзначыць удзел беларускай дэлегацыі на чале з міністрам культуры ў II Міжнародным культурным форуме Шаўковага шляху ў Маскве, першае пасяджэнне камісіі па культурным супрацоўніцтве Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта, удзел спецыялістаў Пекінскай сталічнай бібліятэкі ў Міжнародным кангрэсе “Бібліятэка як феномен культуры” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі./i/content/pi/cult/575/12623/2-3.jpg

Таксама адбыліся выстава традыцыйнага кітайскага жывапісу ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”, шэраг выстаў у Нацыянальным мастацкім музеі, візіт дэлегацыі правінцыі Шаньсі ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў і наведванне прадстаўнікамі БДУКіМ Сычуаньскага каледжа культуры і мастацтваў. Ажыццяўлялі сумесныя праекты на стыку адукацыі і культуры таксама нашы акадэміі — мастацтваў і музыкі.

/i/content/pi/cult/575/12623/2-7.jpgВарта адзначыць удзел кітайскай дэлегацыі ў V Рэгіянальным фестывалі народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў “Дрыбінскія таржкі” на Магілёўшчыне. Амаль год у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны экспануецца выстава “Беларусь і Кітай. Вехі баявога брацтва”. У XXII Мінскім міжнародным кінафестывалі “Лістапад” прынялі ўдзел фільмы кітайскіх майстроў экранных мастацтваў. Мінск прыняў і Фестываль кітайскага кіно.

Пасол КНР Цуй Цымін падчас мерапрыемстваў трохдзённай святочнай праграмы неаднойчы казаў пра новы імпульс, які дадалі двухбаковым стасункам нядаўнія ўзаемныя дзяржаўныя візіты лідараў Беларусі і Кітая. А ўмацаванне культурнага супрацоўніцтва, на думку Пасла, спрыяе развіццю ўсяго комплексу двухбаковых адносін. Так, у цяперашні час для выхаду іх на новы ўзровень айчыннае Міністэрства культуры вядзе работу па ўзгадненні месца размяшчэння Цэнтра культуры Беларусі ў Пекіне. Таксама Мінкультуры па магчымасці садзейнічае Пасольству КНР у Беларусі ў стварэнні Цэнтра культуры дзяржавы-партнёра ў Мінску.

/i/content/pi/cult/575/12623/3-4.jpg

Думку пра тое, што культура выконвае ролю маста паміж народамі Беларусі і Кітая, Цуй Цымін працягнуў і на адкрыцці гала-канцэрта з нагоды вясновага свята ў Белдзяржфілармоніі 25 лютага. Прычым ён асабліва звярнуў увагу на тое, што ў праграме канцэрта збалансавана прадэманстраваны дасягненні традыцыйнай і сучаснай кітайскай культуры. Сёлета (а Вясёлае вясновае свята, нагадаем, Беларусь прымае ў якасці маштабнага фэсту другі год) асновай праекту сталі творчыя сілы кітайскай правінцыі Хэнань. Дарэчы, падчас адкрыцця гала-канцэрта намеснік міністра культуры Васіль Чэрнік нагадаў, што беларускія Дні культуры маюць адбыцца ў Кітаі сёлета.

Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ і Аліны САЎЧАНКА