Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — святам людзей мужнасці, самаахвярнасці, годнасці і гонару, святам тых, хто будуе будучыню беларускага грамадства ў звычайным, штодзённым жыцці, хто дорыць нам упэўненасць у заўтрашнім дні, забяспечвае незалежнасць Айчыны ва ўсім шматгранным значэнні гэтага паняцця!
Няхай Ваша жыццё будзе напоўнена яркімі падзеямі, новымі праектамі і творчымі задумамі, а сэрца сагрэта ўвагай, любоўю і клопатам родных і блізкіх! Жывіце з агеньчыкам у вачах, вялікай і светлай марай у сэрцы, увасабляйце свае цудоўныя ідэі і ператварайце задуманае ў шэдэўры! І няхай у нашай краіне кожны год будзе Годам Культуры!
Наталля АЎДЗЕЕВА, старшыня ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў культуры