Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Улюбёнае надвор’е графіка
Галерэі “A & V” няма яшчэ і года. Аднак за такі кароткі тэрмін тут прайшло некалькі цікавых праектаў вядомых беларускіх мастакоў, адкрывалі і новыя імёны. А 27 лютага галерэя прадставіць выставу знакамiтага беларускага мастака-графіка Льва Алiмава з Брэста.
Абяцанні сноў
У музеі традыцыйнай культуры Браслава адкрылася выстава жывапісу мастака Фёдара Ястраба: напрыканцы мінулага года яна дэманстравалася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Дзякуючы супрацоўнікам Браслаўскага аб’яднання музеяў, родныя творцы прывезлі экспазіцыю да нас. Наша прэзентацыя супала якраз з днём нараджэння творцы.
Музейная тэрапія
У студзені ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы была зладжана праграма для дзяцей з аўтызмам пры падтрымцы Міжнароднай дабрачыннай грамадскай арганізацыі “Дзеці. Аўтызм. Бацькі”.
Віншаванні дырыжору
У мінулую пятніцу са сцэны Белдзяржфілармоніі Міхась Дрынеўскі, народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору краіны імя Генадзя Цітовіча, прымаў віншаванні з 75-годдзем. Шчырыя словы ад імя Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі зачытаў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў. Было зачытана віншаванне віцэ-прэм'ера краіны Наталлі Качанавай. Выйшаў на сцэну з цёплымі зычэннямі і старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч. Цягам вечера юбіляра ўслаўлялі таксама шматлікія калегі, сябры і вучні дырыжора.
Госці тыдня
Міжнародны музычны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае" ў чацвёрты раз прайшоў гэтым тыднем. Прывітанне гасцям і ўдзельнікам форуму накіраваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, назваўшы форум "адным з самых яркіх музычных праектаў, скіраваных на захаванне і папулярызацыю акадэмічнага мастацтва". Праанансаваў праграму сам маэстра Співакоў 15 лютага на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным мастацкім музеі. 16-га ён прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці форуму ў Нацыянальным акадэмічным Тэатры оперы і балета краіны. 17 лютага народны артыст СССР ахвотна правёў нефармальную сустрэчу са студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (самыя цікавыя моманты з размовы чакайце ў наступных нумарах "К"). А 18-га Уладзімір Тэадоравіч выступіў на сцэне Магілёўскай абласной філармоніі. На гэтым тыдні ў Мінск завітаў са спектаклем “П’ер Рычард ІІІ” знакаміты французскі акцёр П’ер Рышар. На прэс-канферэнцыі ён сказаў, што з задавальненнем зняўся б у беларуска-французскім фільме: “І ў Беларусь я з задавальненнем прыехаў бы дзеля здымак. Калі ў вас ёсць рэжысёры, якія хочуць прапанаваць сцэнарый, няхай зробяць тое. Я люблю лес, і калі б падзеі у фільме разгортваліся недзе ў сельскай мясцовасці, мне гэта спадабалася б. Нешта накшталт гісторыі пра француза які цалкам згубіўся ў беларускіх лясах. І, дарэчы, мне гэта лепш за ўсё удаецца: губляцца!” Таксама Рышар зазначыў, што, у адрозненне ад калегі Жэрара Дэпардзьё, яму нецікава ўвасабляць гістарычных асоб. Непрыкметны чалавек бліжэй характару мсье П’ера. Адзіная падобная роля, якая яго зацікавіла б, — пісьменнік Леў Талстой.
Крокі для духу нацыі
Сёння Нацыянальны мастацкі музей актыўна ўключаны ў буйныя праекты. Першай значнай спробай маштабнай падзеі стала выстава “Мастакі Парыжскай школы з Беларусі”, праз два гады прагучала “Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі”. А сёлета адкрыўся праект “Час і творчасць Льва Бакста”, які рыхтаваўся два гады з удзелам беларускіх і міжнародных партнёраў.
Трагедыя Халакосту ў музыцы
Тэма Халакосту хвалявала і будзе хваляваць не толькі грамадства наогул, але і навукоўцаў. У Міжнародны дзень памяці ахвяр гэтай трагедыі ў Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы адбылася акцыя “Памяць пра Халакост у гуках музыкі”. Акрамя канцэрта, у яе рамках была прэзентавана манаграфія “Тэма Халакосту ў акадэмічнай музыцы”, падрыхтаваная кандыдатам мастацтвазнаўства, выкладчыцай установы Інэсай Двужыльнай.
Дзеці разам
...Нечакана запрасілі на вакальны дзіцячы конкурс, папярэдзіўшы: палова ўдзельнікаў — сацыяльна асаблівая група. Хтосьці з дзяцей дрэнна бачыць, іншыя маюць праблемы з апорна-рухальным апаратам. У адных — прыёмныя сем’і, у другіх зусім няма бацькоў… Карацей, абмежаваныя магчымасці, што ні кажы. І ў кожнага — свая гісторыя (кажуць, адзін з хлопчыкаў нават спяваў на вуліцы).
“На гліне грош не гіне”: праўда і міфы рамёстваў
Старшыню Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўгена САХУТУ чытачы “К” не толькі стала “сустракаюць” на палосах газеты, але і бачаць увачавідкі на фальклорных фестывалях і кірмашах, што ладзяцца ў тым або іншым раёне Беларусі. Не сакрэт, што Яўген Міхайлавіч і такім чынам ці не штодня кантактуе з народнымі майстрамі. Натуральна, досвед гэтага прафесіянала спрыяе як аналітычным развагам, так і бачанню перспектываў. Мы пагутарылі са спадаром Сахутам у рамках нашай традыцыйнай рубрыкі “Рэдакцыя плюс…”
Як паяднаць праекты з прыбыткамі?
Хлеб з печы, што ні кажы, адрозніваецца ад таго, які штодня набываеш у прадуктовай краме. І мне, шчыра кажучы, проста шкада тых, хто падобнага вясковага бохана не паспытаў: спечанага на кляновых ці капусных лістах, свежага, гарачага, з хрусткай скарынкай… Менавіта такімі, раней звычайнымі, смачнымі хлебнымі вырабамі чачэрскія культработнікі мяркуюць не толькі выконваць планы платных паслуг, а і працаваць на развіццё раённага турызму, стварыўшы дзеля гэтага ў сваім раёне цэлы шэраг цікавых культурных праектаў. Некаторыя з іх, дарэчы, ужо атрымалі фінансавую падтрымку Еўрапейскага саюза…
Аўдыя-відэа-23
Студзеньскія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць лідар гурта “Port Mone” Аляксей ВАРСОБА (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Імправіджаз Шоу
Брытанскі джазавы выканаўца Іан Шоу прыехаў у Беларусь для канцэрта з беларускім гуртом “Аррle tеа”ў рамках праекта “Джазавы мост”. А перад канцэртам двойчы лаўрэат прэміі ВВС Jazz Awards правёў майстар-клас для студэнтаў-вакалістаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Калі райдар не патрабаваў крэветак...
Так склалася, што фізік-ядзершчык па адукацыі Іван ПАЛАНЕЙЧЫК, скончыўшы БДУ і яго аспірантуру (цікавы факт: не так даўно мы публікавалі інтэрв’ю з... калісьці фізікам-ядзершчыкам Андрэем Філатавым, барабаншчыкам кавер-калектыву “Хуткая дапамога” і экс-ударнікам легендарных “Сузор’я” ды “Крамы”...), цягам паўтара дзясятка гадоў быў прыкметным арганізатарам выступленняў замежных артыстаў у нашай краіне. А потым неяк цішком “развёўся” з шоу-бізнесам і вярнуўся ў навуку. Як гэта адбылося? Пра тое і пагутарым з Іванам Іванавічам.
Таямніца Міцкевіча “па кудзелі”
Вакол пытання, кім з’яўляюцца продкі той ці іншай знакамітай асобы, часта ідуць дыскусіі. Падстава — адсутнасць (або нежаданне іх бачыць) дакладных звестак пра бацькоў-прадзедаў. Падчас падрыхтоўкі для “К” артыкула пра вобраз выбітнага беларуса Тадэвуша Рэйтана (1740 — 1780) у творчасці іншага ўраджэнца нашай зямлі, якім з’яўляецца паэт Адам Міцкевіч (1798 — 1855), аўтар гэтых радкоў быў літаральна зачараваны падабенствам у жыццёвых і пасмяротных лёсах гэтых двух найзнакамітых наваградцаў, “тутэйшых да касцей”, але вядомых найперш як палякі.
Тэндэнцыі і перспектывы ўдасканалення
Сёння мы працягваем публікацыю матэрыялаў з пасяджэння выніковай калегіі Міністэрства культуры, што прайшло 5 лютага ў Маладзечне. Што аб’ядноўвае выступленні ўдзельнікаў пасяджэння? Напэўна, неабыякавасць. У кожнай прамове — крытычны аналіз зробленага, дакладнае бачанне перспектыў, канкрэтныя прапановы па павышэнні прэстыжу прафесіі.
Калі Інтэрнэт — раскоша?
Калісьці ў дзяцінстве я хацеў стаць касманаўтам, як мой цёзка Юрый Гагарын. Скажаце, нязбыўная мара? Не пагаджуся. Найноўшыя тэхналогіі — у тым ліку, і касмічныя, — развіваюцца сёння вельмі імкліва. І цалкам магчыма, што праз колькі гадоў вандроўкі на каляземную арбіту будуць “па кішэні” кожнаму. Балазе, наша краіна ўжо чатыры гады ўваходзіць у лік касмічных дзяржаў, а месяц таму з дапамогай Кітая запусціла ў космас чарговы спадарожнік. На жаль, імклівае развіццё ІТ-тэхналогій адбываецца ў сферы культуры не ўсюды, а таксама не заўсёды ідзе такімі хуткімі крокамі, як хацелася. У першую чаргу, маю на ўвазе ўкараненне камп’ютараў і Інтэрнэту ў бібліятэчную сферу Беларусі. Менавіта гэту праблему — сярод многіх іншых — закрануў у сваім выступленні на выніковай калегіі міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.
Паэзія і погляд кампазітараў: каб да слухача, а не ў шуфляду
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага ва ўсім свеце, а значыць, і ў нашай краіне, у рэдакцыі "Культуры" за "круглым сталом" сабраліся... кампазітары. Зрэшты, некаторыя з іх называюць сябе больш сціпла — аўтары музыкі. Да таго ж некаторыя з прысутных з’яўляюцца яшчэ і паэтамi-песеннікамi ды выканаўцамі. У дыскусіі ўдзельнічалі народны артыст Беларусі, кампазітар Эдуард Зарыцкі (Э.З.), кампазітар і прадзюсар Алег Молчан (А.М.), аўтары і выканаўцы Зміцер ВАЙЦЮШКЕВІЧ, ён жа Тодар (Т.), Алесь Камоцкі (А.К.) і Аляксандр Віслаўскі (А.В.). Размова, якую падрыхтавалі карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег Клімаў (А.Кл.) і рэдактар аддзела, музыказнаўца Надзея Бунцэвіч (Н.Б.) была прысвечана спалучэнню мелодый ды высокай паэзіі. У творчым багажы гасцей “К” маюцца не толькі асобныя песні, напісаныя імі на радкі адораных i не вельмі тэкставікоў ды на творы беларускіх класікаў, але і канцэртныя праграмы ды альбомы, у якіх паэтычнай асновай сталі вершы мэтраў. Дык ці патрабуюцца слухачу канцэптуальныя музычныя праекты на вершы нацыянальных класікаў?
Любоў — гэта…
У час старту рэспубліканскай акцыі “Беларусь, я люблю цябе” каля Мінскай гарадской ратушы і ў гандлёвым цэнтры “Сталіца” карэспандэнт “К” высвятляла, што такое патрыятызм для нашых артыстаў, што рабіць, калі не спрацоўвае план А, і што падабаецца жанчыне з Аўстраліі ў нашай культуры.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2018 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»