Задачы года

№ 8 (1238) 20.02.2016 - 26.02.2016 г

Прыярытэтнай задачай устаноў культуры сёлета стане эфектыўная работа. Пра гэта ўчора заявіла намеснік прэм’ер-міністра Наталля Качанава на сустрэчы з працоўным калектывам санаторыя “Чаборок” у Баранавіцкім раёне падчас адзінага дня інфармавання.

“Наша задача — несумненна, эфектыўная работа ўстаноў культуры ў Год культуры і падбор кадраў, забяспечанасць імі. Мы хочам паглядзець, наколькі эфектыўна працуе тая ці іншая бібліятэка, той ці іншы дом культуры, што яшчэ трэба зрабіць для таго, каб яны былі ўкамплектаваны кадрамі. У нас тры творчыя ВНУ рыхтуюць спецыялістаў для гэтай сферы. Але кадраў не ўсюды хапае. Часта маладому чалавеку, які скончыў ВНУ ў Мінску, не хочацца ехаць кудысьці ў аграгарадок, у сельскую мясцовасць. А гэта рабіць трэба, таму што там велізарная колькасць таленавітых людзей, там нашы гістарычныя карані, традыцыйная культура “, — адзначыла віцэ-прэм’ер.

Эфектыўная работа дае магчымасць умацаваць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы, павысіць заработную плату работнікам. “Ставіцца задача не толькі эфектыўна выкарыстоўваць бюджэтныя сродкі, але і зарабляць самім. Хачу сказаць, што гэта ўжо паспяхова спрацоўвае: сёння больш за 10 % ад бюджэтнага фінансавання — гэта сродкі, заробленыя ў галіны самастойна”, — паведаміла Наталля Качанава.

Па словах віцэ-прэм’ера, у знакавы для культуры год Урад будзе імкнуцца захаваць ўзровень фінансавання галіны, які складае 0,5% ад ВУП. У бягучым годзе запланавана вялікая колькасць мерапрыемстваў. Матэрыяльная база для рэалізацыі планаў маецца: у краіне дзейнічае больш за 7 тысяч устаноў культуры. Але важныя не самі мерапрыемствы як такія.

“Думаю, Год культуры, 2016-ы, стане пераломным для кожнага з нас, дазволіць пераацаніць свае падыходы ў адносінах адзін да аднаго, у сям’і, на вытворчасці, у арганізацыях, установах. Бо культура — гэта не толькі мастацтва, гістарычныя традыцыі. Яна закранае літаральна ўсе сферы нашага жыцця. Таму гэты год можна разглядаць як год больш шырокіх магчымасцяў“, — рэзюмавала член Урада.

Паводле інфармацыі БелТА