Ордэны, медалі, званні...

№ 6 (1236) 06.02.2016 - 12.02.2016 г

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня падпісаў указ № 32 аб прысуджэнні дзяржаўных узнагарод. Сярод прадстаўнікоў самых розных сфер грамадства імі ўзнагароджаны дзеячы культуры ды мастацтва нашай краіны.

Так, у ліку ўзнагароджаных ордэнам Францыска Скарыны — вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Тадэвуш Кокштыс, а таксама артыст-вакаліст (саліст) — вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Уладзімір Пятроў.

Медаль "За працоўныя заслугі" атрымалі дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча Беларускай дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармоніі Барыс Ліўшыц, а таксама мастак-дэкаратар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Дзям’ян Тоўсцік.

Медалём Францыска Скарыны ўгаранаваны вядучы майстар сцэны Заслужанага калектыву Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Бударын і артыст-вакаліст (саліст) Дзмітрый Качароўскі, артысты балета вышэйшай катэгорыі Заслужанага калектыву Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі Юлія Галавіна і Максім Кашэвіч, генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Грыдзюшка і галоўны рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Пётр Ламан, намеснік дырэктара музея па навуковай рабоце Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Уладзімір Літвінаў, акцёр кіно, каскадзёр і пастаноўшчык трукаў, член Беларускай гільдыі акцёраў кіно Генадзій Чацверыкоў, дацэнт кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіл Шкробат, артыст драмы, вядучы майстар сцэны Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача Іван Шрубейка.

Акрамя таго, некаторым прадстаўнікам сферы культуры былі прысвоены ганаровыя званні. У прыватнасці, народным артыстам Беларусі цяпер з’яўляецца артыст-вакаліст (саліст) — вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Ніна Шарубіна. Званне “Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь” прысвоена вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Галіне Букацінай і вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Аляксандру Суцкаверу. Акрамя таго, званнем “Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь” уганараваныя загадчык кафедры інструментоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вячаслаў Кузняцоў і рэпетытар па балеце Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі Ігар Музалеўскі.