Ад Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь

№ 14 (832) 05.04.2008 - 11.04.2008 г

У адпаведнасці з пунктам 9 Палажэння аб Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 г. № 300 “Аб Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь”, з мэтай шырокага азнаямлення грамадскасці прадстаўляецца інфармацыя аб работах, дапушчаных да ўдзелу ў конкурсе на суісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2008 года.

ПАДКАМІТЭТ ПА ДЗЯРЖАЎНЫХ ПРЭМІЯХ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ У ГАЛІНЕ ЛІТАРАТУРЫ, МАСТАЦТВА І АРХІТЭКТУРЫ паведамляе, што да ўдзелу ў конкурсе на атрыманне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры 2008 года дапушчаны наступныя работы:

Башлакоў Міхаіл Захаравіч, Барздыка Міхаіл Фёдаравіч. Кнігі паэзіі і графікі “Нетры”, “Палынь. Чарнобыль”. Вылучаны працоўным калектывам Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы г. Мінска. Прадстаўлены Міністэрствам культуры.

Левановіч Леанід Кірэевіч. Цыкл раманаў “Шчыглы”, “Паводка сярод зімы”, “Дзікая ружа”, “Сіняе лета”. Вылучаны калектывам Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Прадстаўлены Міністэрствам культуры.

Таліпаў Фларыт Саліхавіч, Акружная Святлана Арцёмаўна, Салаўёў Валянцін Мікалаевіч. Спектакль “Кацярына Іванаўна” па п’есе Л.Андрэева. Вылучаны дзяржаўнай установай “Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа”. Прадстаўлены Міністэрствам культуры.

Альшэўскі Віктар Уладзіміравіч, Зінкевіч Уладзімір Леанідавіч, Савіч Уладзімір Пятровіч. Серыя жывапісных твораў для залы ўрачыстых пасяджэнняў дзяржаўнай установы “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль”. Вылучана ўстановай адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў”. Прадстаўлена Міністэрствам культуры.

Крамарэнка Віктар Уладзіміравіч, Вінаградаў Міхаіл Кліменцьевіч, Шохіна Людміла Мітрафанаўна. Архітэктура будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Вылучана унітарным прадпрыемствам “Мінскпраект”. Прадстаўлена Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва.

Падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры звяртаецца да кіраўнікоў арганізацый, навучальных устаноў, прадпрыемстваў, міністэрстваў і ведамстваў з просьбай правесці грамадскае абмеркаванне пералічаных работ і аўтарскіх калектываў.

Водгукі, матэрыялы абмеркаванняў, прапановы і заўвагі па работах і аўтарах просьба накіроўваць у падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры да 15 верасня2008 г. на адрас: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2, каб. 412. Тэл./факс (017) 284-23-81.