Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Платформа ў Коласаўскім
З 2 по 6 лютага ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ўпершыню прайшоў Тыдзень камернай сцэны. Гэтая пляцоўка стала платформай для віцебскіх дзеячаў мастацтва, якіх аб’ядноўвае памкненне да сучаснага творчага эксперымента.
Вынік — 35 метраў
2 лютага ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы працягнута рэалізацыя праекта “Купальскі пояс”, першы этап якога быў пачаты ў сакавіку 2015 года.
Пачынаючы з фотавыставы…
Год культуры Гомельскі абласны драматычны тэатр распачаў фотавыставай “Палітра вобразаў выдатных” да юбілею народнай артысткі Беларусі Людмілы Корхавай. Прэзентацыя адбылася ў абласным музеі фатаграфіі.
Каб не “Капялюш”…
У выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці адбылася прэзентацыя праекта “Віцебская батлейка”. Наведвальнікі ўбачылі традыцыйны лялечны тэатр, які меў распаўсюджанне ў віцебскім рэгіёне ў XVIII — XIX стагоддзях.
Нестандартны сцэнарый
Менавіта па нестандартным сцэнарыі прайшло 5 лютага пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, якая разгледзела пытанне “Аб выніках дзейнасці ў 2015 годзе і праблемах развіцця сферы культуры Беларусі ў 2016-м (у кантэксце рэгіёнаў)”.
Свавольны перамантаж не паводле аўтара
Першапраходцамі ў сумнай справе "рэзаць па жывым" мультыплікацыйныя фільмы было тэлебачанне. Але ў наш час, калі апрыёры ставіцца аўтарскае права і воля аўтара, такія дзеі выглядаюць, прынамсі, недарэчна. Іншая справа — фармат, але ён нярэдка апынаецца па-над творчай задумай...
Год Бакста паводле UNESCO
10 лютага ў Мінску адкрыецца выстава "Час і творчасць Льва Бакста". Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь больш за два месяцы будзе дэманстраваць работы знакамітага ўраджэнца Гродна (іх на выставе — больш за сорак, у тым ліку — дзясятак тых, што захоўваюцца ў Беларусі: у фондах музея і карпаратыўнай калекцыі "Белгазпрамбанка"), яскравага прадстаўніка выяўленчай культуры мяжы ХІХ — ХХ стагоддзяў, чыё імя шануецца сёлета ў календары UNESCO. Атачаць творы Бакста будуць работы яго сучаснікаў: Напалеона Орды, Мікалоюса Канстанцінаса Чурлёніса, Фердынанда Рушчыца, Жана Както, Мікалая Рэрыха, Ісака Левітана, Мсціслава Дабужынскага, Валянціна Сярова, Барыса Кустодзіева, Станіслава Жукоўскага, Дзмітрыя Стэлецкага, Канстанціна Стаброўскага і многіх іншых. Усяго гэты праект, што ладзіцца ў рамках буйной ініцыятывы згаданага банка "Арт-Беларусь" і змяшчае больш за 200 работ...
Дыскусійна?
Сёння людзі прагнуць жыцця не толькі зручнага, але і прыгожага. Каб не толькі функцыянальна арганізавана, але і эстэтычна аздоблена ўсё было. І тычыцца гэта не толькі прыватнай прасторы, жытла, але і грамадскага абшару: вуліцы, горада, краіны. А вось ці адпавядае эстэтыка навакольнага асяроддзя нашым патрэбам? І як яно, гэта асяроддзе, фарміруецца?
Ці выжыве пабудова?
Захаванне гумна ў Грушаўцы, што на Ляхавіччыне, было б вельмі добрым прыкладам клопату аб гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі. Так, гэта не замак і не палац, а частка сядзібы, але... Пачну сваю аргументацыю здалёк.
Тэатру патрэбен крызіс?
Можа, я буду залішне катэгарычны, але ў расійскай сталіцы, куды я пераехаў з Мінска, тэатр памірае. Добра, скажу больш мякка: яго мастацтва абясцэньваецца.
У пошуках сваёй праўды
Я проста сумленны з самім сабой. Для мяне мастацтва — форма спазнання свету. Я ствараю, каб самавыяўляцца, і проста не магу гэтага не рабіць. Гэта такі занятак, які дапамагае ўваходзіць у стан універсальнай гармоніі. Гэта свядомы акт, спосаб зліцця з чароўнай энергіяй, які прыносіць радасць і геданічнае насычэнне ў жыццё. Стварэнне твораў — выманне ісціны і нейкіх сэнсаў, судакрананне з тагасветным. У працэсе творчасці адкрываецца тая самая Праўда.
Прыцягненне роднага
Па заснежанай Оршы мы ехалі ў Цэнтральную бібліятэку імя Пушкіна на сустрэчу з іншай бібліятэкай — зборам кніг, якія падараваў роднаму гораду паэт, празаік, перакладчык Іван Сіпакоў. На сёння ў чытальнай зале, якая носіць назву “Бібліятэка Янкі Сіпакова”, — звыш пяці тысяч экзэмпляраў кніг, перададзеных самім Іванам Данілавічам, а пасля яго смерці — яго жонкай і сынам (“К” згадвала пра імпрэзу ў мінулым нумары).
Усе дарогі вядуць да работніка культуры
Сённяшняя публікацыя пра стан культуры Шклоўскага раёна — заключная ў цыкле артыкулаў апошняга леташняга аўтатура. Час ужо ў сёлетні збірацца… Дык вось Шклоўшчына. Асноўная адметнасць яе культуры ў тым, як нам падаецца, што намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Валозіна ведае поле ўласнай дзейнасці да драбніц, не першы дзясятак гадоў упэўнена вядзе і накіроўвае развіццё сферы, ведае яе рэзервы ды перспектывы. Нават у жорсткіх умовах аптымізацыі ды складанай эканамічнай сітуацыі.
Шлях “Чырачкі”
20 студзеня гэтага года ў Міністэрстве культуры адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Рашэннем сяброў Рады падтрымана прапанова аб наданні статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь абраду гукання вясны “Чырачка” ў аграгарадку Тонеж Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Папярэднічала гэтаму вялікая праца.
Котатэрапія ад класіка
Паступова адыходзіць у мінулае ўяўленне пра музей як тую ўстанову, дзе наведвальніку могуць прапанаваць толькі экскурсіі. Сучасны музейны менеджмент нацэлены на інтэрактыў. Ды не заўсёды запланаваныя работнікамі ноу-хау супадаюць з фінансавымі магчымасцямі і чалавечымі рэсурсамі пэўнай установы… Пра тое, у якім кірунку развіваецца гэта справа ва Украіне, дзе шукаюць нашы суседзі сродкі на рэалізацыю задум, падзялілася з карэспандэнтам “К” падчас наведвання Мінска дырэктар Кіеўскага літаратурна-мемарыяльнага музея Максіма Рыльскага Вікторыя КАЛЕСНІК.
Мяснік у бібліятэцы
Чаго толькі не робяць бібліятэкары ў эпоху Інтэрнэту, каб застацца "на плаву" і прыцягнуць увагу карыстальнікаў да сваіх фондаў і паслуг! Мяркую, шмат чаго і не робіць гонару бібліятэкам, але — с’est la vie! Пакуль жа прапаную ўважліва прыгледзецца да вопыту замежных калег. Мо ў ім знойдзем і каліва карыснага для беларускіх рэалій.
Тры правілы і досвед біятлона
Яго называюць самым-самым, да чаго сённяшні герой рубрыкі “Рэдакцыя плюс…” ставіцца даволі скептычна. Ён разумее, што людзей раздражняе той, хто заўсёды навідавоку. І калі працаваць на пасадзе дырэктара тэатра практычна 33 гады, незадаволеных поглядаў не пазбегнуць. Але ён і не імкнецца нешта даказваць, бо добра ведае тэатральную кухню і дакладна бачыць, якім курсам весці Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага. Пра жыццёвыя хітраспляценні, кіраванне тэатральнай справай і стаўленне да новых павеваў сцэнічнага мастацтва з журналістамі “К” разважаў заслужаны работнік культуры краіны Эдуард ГЕРАСІМОВІЧ.
Мсціслаўшчына, Астравец, Мазыр, Узда
Захаванне і развіццё народных традыцый ды абрадаў — адзін з кірункаў дзейнасці Капачоўскага сельскага дома культуры. У клубнай установе створаны этнаграфічны куток "Спадчына", працуе фальклорнае аб’яднанне "Скарбніца", удзельнікі яго ведаюць шмат старадаўніх песень, абрадаў. Адрадзілі такія абрады, як Каляды, Багач, Троіца, вясельны абрад Заяц.
Бывае, што зала захоплена, але…
Наша сустрэча з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Сяргеем КУРЫЛЕНКАМ адбылася напярэдадні яго юбілею. А за ягонай датай — больш як 35 гадоў службы ў трупе Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, 75 сыграных тут роляў, 14 здзейсненых пастановак. Урэшце, дата — хіба фармальная прычына для гутаркі. Падчас размовы зачапілі розныя тэмы: ад творчых планаў і сутнасці прафесіі рэжысёра да спробы агляду становішча сучаснага беларускага тэатральнага мастацтва.
Рыцар Жыновіч
85-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча “Культура” прысвячае серыю публікацый пра дырыжораў, якія ў розныя часы працавалі з гэтым аркестрам і пакінулі значны след у яго гісторыі. Наш сённяшні аповед — пра музыканта, які вывеў аркестр на сусветную арбіту і заснаваў школу цымбальнага выканальніцтва на Беларусі. Яго імя вось ужо больш як 40 гадоў з гонарам носіць славуты калектыў.
Для каго святло?
У памяшканні Беларускага саюза дызайнераў адбылася выстава пад назвай “Ліхтарт”. Паводле задумы арганізатараў, яе экспазіцыя мусіць прадэманстраваць творчы патэнцыял тых, хто стала задзейнічаны ў сферы “кіраванага святла” (так прафесіяналы называюць вытворчасць аб’ектаў і сістэм штучнага асвятлення) альбо час ад часу робіць арыгінальныя ліхтарні як арт-аб’екты. Менавіта ў рамках выставы “К” вырашыла правесці сваю чарговую экспертызу.
“Хлебнай” справай супраць аптымізацыі
Як казаў адзін знаёмы, заўсёды можна глядзець толькі на тры рэчы: як гарыць агонь, як цячэ вада і… як адлічваюць заробак ці інвестыцыі. На цябе і твой праект. Але, на жаль, сёння разлічваць на дзяржаўную падтрымку сваіх ініцыятыў культработнікам Беларусі наўрад ці варта. Вось таму спонсарскія ці мецэнацкія грошы сёння — гэта досыць важкі “хлеб” для любога апантанага музейшчыка, бібліятэкара, клубніка. І “хлеб” гэты — абсалютна рэальны.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»